19 красавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіла Чарняўскага хаваюць пад бел-чырвона-белым сцягам

12

У Менску праходзіць развітанне з вядомым гісторыкам, археолагам і грамадскім дзеячам Міхаілам Чарняўскім, які памёр на 75-м годзе жыцця.

Прыйшлі развітацца больш за 120 чалавек, сярод іх Анатоль Сідарэвіч, Арсеній Ліс, Эдвард Зайкоўскі, Валянцін Голубеў, Вінцук Вячорка, Аляксандр Мілінкевіч, Валерый Фралоў, пісьменнік Уладзімір Арлоў, мастак Уладзімір Крукоўскі, археолаг Мікалай Крывальцэвіч, гісторык Алесь Пашкевіч, моладзевы актывіст Зміцер Хведарук, прыйшло шмат моладзі, студэнтаў, былых студэнтаў Чарняўскага, паведамляе «Наша Нiва».

Да накрыўкі труны прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Адпяваў нябожчыка Апостальскі візітатар для грэкакаталікоў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

У сваёй прамове айцец Сяргей Гаек назваў жыццё Міхаіла Чарняўскага пакутным, няпростым, сказаўшы, што яго цела будзе аддадзенае беларускай зямлі, якую ён вельмі любіў. Сяргей Гаек назваў Міхаіла Чарняўскага волатам духу.

Пахаваны гісторык будзе ў вёсцы Круці, дзе нарадзіўся ў 1938 годзе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках