Падпалкоўнік міліцыі застрэліўся на працоўным месцы
208- 22.01.2013, 13:46
(абноўлена) 21 студзеня прама на службе застрэліўся намеснік камандзіра батальёна дэпартамента «Ахова» Оршы.
Застрэліўся падпалкоўнік Міхалік з табельнага пісталета, паведаміла крыніца сайту charter97.org.
Пасля здарэння будынак «Аховы» быў ачэплены міліцыяй.
Як лічыць сайт orsha.eu, магчыма, самагубства звязана з крымінальнай справай, узбуджанай супраць былога намесніка начальніка гэтага падраздзялення Аляксандра Галяцкага.
У цяперашні час следчыя праводзяць паверку ў сувязі з гібеллю супрацоўніка міліцыі.
«У сувязі з выяўленнем цела супрацоўніка міліцыі ў будынку дэпартамента «Ахова» ў Оршы распачатая праверка. Па папярэдніх дадзеных, смерць наступіла ад агнястрэльнага ранення ў галаву», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у праваахоўных органах.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, «у рамках праверкі прызначаны шэраг крыміналістычных і іншых экспертыз».
Нагадаем, аналагічны выпадак нядаўна адбыўся ў Фрунзенскім РУУС Менска. Тады прама падчас нясення службы афіцэр міліцыі стрэліў сабе ў скронь з табельнага пісталета сістэмы Макарава і памёр імгненна.