20 красавiка 2024, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Да французскай аперацыі ў Малі падключыўся Пентагон

8
Reuters: Да французскай аперацыі ў Малі падключыўся Пентагон

Амерыканскія ваенна-транспартныя самалёты прыступілі да перакідання французскіх войскаў у сталіцу Малі Бамака.

Самалёты С-17, у прыватнасці, узлятаюць з авіябазы ў Істры на поўдні Францыі. Па словах прадстаўніка Афрыканскага камандавання амерыканскай арміі Бенджаміна Бенсана, на іх борце знаходзяцца салдаты, афіцэры і ваеннае абсталяванне, паведамляе lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Пры гэтым Бенсан адмовіўся ўдакладніць, наколькі актыўна ЗША дапамагаюць сваім саюзнікам па НАТА: ён не стаў раскрываць дакладную колькасць рэйсаў у Бамака.

Раней паведамлялася, што французам ў перакіданні войскаў дапамагае шэраг іншых краін НАТА, у прыватнасці, Велікабрытанія, Канада, Бельгія і Данія. Раней тэлеканал «Аль-Джазіра» паведамляў, што транспартную дапамогу Парыжу прапаноўвала і Расея.

Бенсан, каментуючы ўдзел ЗША ў французскай аперацыі ў Малі, дадаў, што акрамя лагістычнай падтрымкі Парыж атрымлівае з Вашынгтона шмат выведвальнай інфармацыі па абстаноўцы ў рэгіёне. Пры гэтым ён не стаў казаць, ці ўдзельнічаюць у зборы інфармацыі амерыканскія выведвальныя беспілотнікі.

Францыя ўжо больш за тыдзень удзельнічае ў малійскай грамадзянскай вайне на баку ўрада гэтай краіны. Акрамя Парыжа да наземнай аперацыі абяцалі далучыцца ўрады некаторых афрыканскіх краін.

Паводле інфармацыі Reuters, 22 студзеня з Чада ў бок Нігера вылучылася калона бронетэхнікі. Як чакаецца, чадскі кантынгент перасячэ Нігер, пасля чаго зойдзе ў Малі з усходу, адкрыўшы новы фронт (зараз наступленне на пазіцыі паўстанцаў-туарэгаў ідзе з поўдня).

Паводле апошніх дадзеных, войскі інтэрвентаў пры падтрымцы ўрадавага войска здолелі адбіць у ворага, шэраг населеных пунктаў у цэнтральнай частцы Малі, што дазволіла ім выйсці з саваны да пустыні - месца традыцыйнага рассялення туарэгаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках