25 красавiка 2024, Чацвер, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Іранскі банк магла купіць беларуская арганізацыя

1
Леанід Заіка: Іранскі банк магла купіць беларуская арганізацыя

Эканаміст не выключае, што продаж іранскага «Анербанка» з'яўляецца спробай заблытаць фінансавыя органы ЗША.

«Магчыма, шляхам продажу акцый і змены ўладальніка банк спрабуе сысці ад магчымага пераследу з боку фінансавай выведкі ЗША - краіны, Міністэрства фінансаў якой увяло супраць яго санкцыі. І, нягледзячы на тое, што ў якасці пакупніка названа нябанкаўская арганізацыя з еўрапейскім капіталам, нельга выключаць таго, што гэта могуць быць і беларусы», - сказаў Леанід Заіка у інтэрв'ю сайту charter97.org.

ЗАТ «Анербанк» створана ў кастрычніку 2009 года як банк са 100% замежным капіталам. Акцыянерамі банка выступілі тры іранскіх банка - Банк Рэфах Каргяран (Bank Refah Kargaran), Банк Садэрат Іран (Bank Saderat Iran), Банк Тасее Садэрат Іран (Bank Toseeh Saderat Iran/Export Development Bank of Iran).

У жніўні 2010 года ў дачыненні да «Анербанка» былі ўведзеныя аднабаковыя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША па прычыне таго, што банк кантралюецца іранскімі банкаўскімі структурамі.

Як паведамляла італьянская газета La Stampa, іранскія банкі, на якія распаўсюджаныя заходнія санкцыі, пачалі рэгістраваць свае філіялы ў Менску. Такім чынам Тэгеран спрабаваў абыходзіць санкцыі з дапамогай Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках