24 красавiка 2024, Серада, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Саудаўскай Арабіі: З Асадам ужо нельга дамовіцца

24
МЗС Саудаўскай Арабіі: З Асадам ужо нельга дамовіцца

Міністр замежных спраў Саудаўскай Арабіі прынц Сауд аль-Фейсал не пакінуў шанцаў мірнаму ўрэгуляванню ў Сірыі.

22 студзеня ён заявіў, што ўзровень гвалту ў сірыйскай грамадзянскай вайне дасягнуў такіх паказчыкаў, што цяпер немагчыма нават думаць пра развязанне гэтага канфлікту на аснове дамоўленасці старон, паведамляе Lenta.ru.

«Дамаск, які з'яўляецца найстарэйшым у свеце густанаселеным горадам, зазнае дывановыя бамбаванні. Цяжка ўявіць сабе магчымасць дамовіцца з чалавекам, які чыніць такое з уласнай краінай, уласнай гісторыяй, уласным народам», - растлумачыў свой скептыцызм міністр.

Эр-Рыяд традыцыйна падтрымлівае сірыйскіх паўстанцаў-сунітаў, якія змагаюцца супраць алавіцкага рэжыму прэзідэнта Башара Асада. У мінулым саудаўскія афіцыйныя асобы заяўлялі пра патрэбу падтрымаць сірыйскую апазіцыю грашыма і зброяй.

Разам з тым, афіцыйна, на ўзроўні ўрадаў, ні Саудаўская Арабія, ні іншыя манархіі Персідскага заліва паўстанцаў не падтрымліваюць. Замест іх на дапамогу сірыйскім сунітам прыйшлі шмат якія ісламскія дабрачынныя фонды, якія маюць багаты вопыт падтрымкі ўзброеных паўстанняў у розных краінах. Фармальна краіны Персідскага заліва гэтым прыватным фондам не дапамагаюць, але і не чыняць перашкодаў іхняй працы.

Паўстанне і грамадзянская вайна ў Сірыі доўжацца ўжо 22 месяцы. За гэты час у краіне былі забітыя больш за 60 тысяч чалавек, сотні тысяч вымушаныя былі стаць бежанцамі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках