24 красавiка 2024, Серада, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАЖ зноў хадайнічае пра змены ў закон аб СМІ

БАЖ зноў хадайнічае пра змены ў закон аб СМІ

Жанна Літвіна і Андрэй Бастунец перадалі ў профільную камісію «палаты прадстаўнікоў» прапановы арганізацыі па змене закона «Аб СМІ».

22 студзеня з кіраўнікамі Беларускай асацыяцыі журналістаў сустрэўся старшыня камісіі правоў чалавека, нацыянальных стасункаў і сродкаў масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч, паведамляе прэс-служба БАЖ.

У дакуменце, які «дэпутат» прыняў і абяцаў разгледзець, пералічана 15 канкрэтных прапаноў і фармулёвак.

Сярод недахопаў, якія, на думку БАЖ, патрабуюць заканадаўчага выпраўлення, - дазвольны парадак рэгістрацыі новых СМІ; невыканальныя патрабаванні да выдавецтваў малатыражных выданняў; ускладненне дзейнасці журналістаў-фрылансэраў; прыраўноўванне акрэдытацыі да дазволу на пошук, збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі; пашыраныя падставы для вынясення папярэджанняў; наданне ўраду права рэгламентаваць дзейнасць інтэрнэт-СМІ без вызначэння паняцця такіх СМІ і г.д.

Яшчэ да прыняцця закона «Аб СМІ», чатыры гады таму, журналісцкая арганізацыя вылучала шэраг прапаноў да яго зместу. Некаторыя з іх (7 з больш 30-і) «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў» улічылі пры разглядзе дакумента ў другім чытанні.

Разам з тым, ідэю правядзення «парламенцкіх» слуханняў на гэтую тэму тагачасны старшыня камісіі Юрый Кулакоўскі адхіліў, спаслаўшыся на «адсутнасць практычнага вопыту рэалізацыі палажэнняў» новага закона.

«На сёння такі вопыт напрацаваны, - мяркуюць у БАЖ. - Практыка прымянення закона «Аб сродках масавай інфармацыі» паказала яго слабыя бакі, на якія ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звяртала ўвагу яшчэ на стадыі прыняцця... »

Журналісцкая арганізацыя прапануе камісіі правесці слуханні на тэму заканадаўства аб СМІ, разгледзець прапанаваныя ГА «БАЖ» змены і пачаць публічнае абмеркаванне Закона «Аб СМІ» і практыкі яго прымянення.

«Усе гэтыя праблемы патрабуюць шырокага ўсебаковага абмеркавання і выкаранення, - кажа старшыня БАЖ Жанна Літвіна. - Спадзяемся, «палата прадстаўнікоў» адкажа на наш заклік».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках