26 красавiка 2024, Пятніца, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца, які пратараніў мяжу, затрымалі

64
Расейца, які пратараніў мяжу, затрымалі

Супрацоўнікі Берасцейскай міліцыі і памежнікі затрымалі грамадзяніна Расеі, які, кіруючы аўтамабілем BMW, нелегальна перасек беларуска-польскую мяжу.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у аўторак ва УУС Берасцейскай вобласці.

"Гэты грамадзянін Расеі затрыманы ў адной з вёсак Берасцейскай вобласці, у 20 км ад пункта пропуску" Дамачава". Знойдзены і аўтамабіль BMW", - праінфармавалі ў управе.

Там удакладнілі, што "для высвятлення акалічнасцяў здарэння на месца затрымання выехала следчая група".

Як паведамлялася, 21 студзеня ў 7:58 у пункце пропуску "Дамачава" аўтамабіль BMW без праходжання памежнага і мытнага кантролю, збіўшы некалькі шлагбаўмаў, заехаў на тэрыторыю Беларусі з Польшчы. Пошукі кіроўцы-парушальніка былі арганізаваныя на ўсёй тэрыторыі Берасцейскай вобласці, быў уведзены план "Перахоп".

Для ўдакладнення асобы кіроўцы BMW супрацоўнікі Берасцейскага УУС накіравалі запыт расейскім калегам.

Ва ўправе паведамілі, што, паводле папярэдніх звестак, кіроўцам BMW 2006 года выпуску з'яўляецца грамадзянін Расеі 1989 года нараджэння.

"Не выключана, што гэтая асоба можа быць прыцягнутая да адказнасці за парушэнне дзяржаўнай мяжы", - адзначылі ў УУС.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках