25 красавiка 2024, Чацвер, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху заявіў пра перамогу на парламенцкіх выбарах у Ізраілі

7
Нетаньяху заявіў пра перамогу на парламенцкіх выбарах у Ізраілі

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў аб сваёй перамозе на парламенцкіх выбарах.

Таксама ён падзякаваў выбаршчыкаў за аказаны давер і назваў сваёй асноўнай задачай барацьбу з ядзернай пагрозай з боку Ірана, паведамляе «Інтэрфакс».

Згодна з вынікамі апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў, альянс правых партый на чале з Біньямінам Нетаньяху сапраўды атрымаў перамогу, аднак будзе валодаць менш важкай большасцю галасоў, чым у мінулым складзе парламента, саступіўшы месца левацэнтрысцкім сілам.

За 120 месцаў у парламенце Ізраіля - Кнэсеце - змагаліся 32 партыі.

Выбары ў Ізраілі праходзяць па прапарцыйнай сістэме. Для таго каб атрымаць месца ў парламенце, партыі неабходна заручыцца падтрымкай не менш 2% ад усіх тых, хто прагаласаваў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках