25 красавiка 2024, Чацвер, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Улады вырашылі не нарывацца

2
Станіслаў Багданкевіч: Улады вырашылі не нарывацца

Выкарыстанне іранскага капіталу выклікае занадта шмат пытанняў да беларускіх уладаў.

Так экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч пракаментаваў продаж акцый іранскага «Анербанка», перадае ВВС.

«Выкарыстанне іранскага капіталу выклікае занадта шмат пытанняў да афіцыйнага Менску з боку міжнародных структур. Відавочна, у нас вырашылі, што пара не нарывацца», - сказаў ён.

Між тым, саветнік кіраўніка банка не выключыў, зрэшты, што іранскі бок праз некаторы час можа праявіць цікавасць да пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю ў банкаўскай сферы, выкупіўшы назад акцыі «Анербанка» або стварыўшы новы банк.

Нагадаем, «Анербанк» (Honorbank), заснаваны ў 2009 годзе ў Менску іранскімі Bank Refah Kargaran, Bank Saderat Iran, Bank Toseeh Saderat Iran, прададзены ў аўторак за 5,1 млн. еўра. Аналітыкі ў Менску лічаць, што банк «мяняе шыльду», каб уцячы з-пад санкцый ЗША.

Здзелку продажу зарэгістравала Беларуская валютна-фондавая біржа, паведаміўшы, што акцыі прададзеныя на 25,9% даражэй наміналу. Пакупнікамі «Анербанка» сталі «дзве камерцыйныя нябанкаўскія структуры» з Еўропы і Беларусі, дадзеныя аб якіх не выдаюцца.

У Менску працягвае працаваць яшчэ адзін банк, створаны з удзелам іранскага капіталу, які трапляе пад санкцыі міністэрства фінансаў ЗША - ЗАТ «Банк гандлёвы капітал», 97% (а па асобных даведкавых крыніцах больш за 99%) акцый якога належыць Bank Tejarat.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках