18 красавiка 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіў Паганяйлу ў кампенсацыі за забарону на выезд

13
Суд адмовіў Паганяйлу ў кампенсацыі за забарону на выезд

Маскоўскі раённы суд Менска не задаволіў пазоў праваабаронцы да дзяржаўных органаў.

Гары Паганяйла запатрабаваў кампенсаваць яму маральную шкоду ў памеры 3 мільёнаў рублёў з-за неправамернага ўключэння яго ў спіс невыязных. А таксама вярнуць яму 300 тысяч рублёў дзяржпошліны, перадае «Радыё Свабода».

Справа была разгледжаная 21 студзеня з удзелам прадстаўнікоў адказчыкаў - Міністэрства фінансаў, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў, сёння было агучана рашэнне.

Паганяйлу быў забаронены выезд з краіны на падставе таго, што ён нібыта быў даўжніком або зацікаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка па справе аб банкруцтве. Яму спатрэбілася тры месяцы, каб дамагчыся выключэння з гэтага спісу. У МУС спаслаліся на тэхнічны збой.

Гары Паганяйла назваў рашэнне суда «палітычным» і заявіў, што будзе яго абскарджваць у судах вышэйшай інстанцыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках