«Нядбайных» дзяцей ужо запрашаюць у пракуратуру
43- 23.01.2013, 11:42
Пракуратура Гродзенскай вобласці прапаноўвае зрабіць больш жорсткай адказнасць «нядбайных» дзяцей за бацькоў.
Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў.
У Гродзенскай вобласці ўшчыльную заняліся праблемай бяспекі, сацыяльнай абароненасці адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян.
Прама ў пракуратуру запрашалі дзяцей, якія неналежным чынам даглядаюць за састарэлымі бацькамі, і праводзілі з імі размовы, паведаміў Віктар Марозаў. Дарэчы, далёка не заўсёды гэта аказваліся малазабяспечаныя людзі. 74 вялікаўзроставых дзіцяці атрымалі афіцыйныя папярэджанні з патрабаваннем выканання сваіх абавязкаў па ўтрыманні непрацаздольных, састарэлых бацькоў, якія маюць патрэбу ў дапамозе.
Пракуратура рэкамендавала пажылым людзям у выпадку неабходнасці звяртацца з пазовамі на выплату аліментаў у сваіх інтарэсах, распрацавала метадычныя рэкамендацыі для сацслужбаў і мясцовых органаў улады.
Нагадаем, 10 студзеня Лукашэнка, наведваючы Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы, заявіў:
- Трэба прымусіць дзяцей глядзець за сваімі старымі, а калі не хочуць - хай за гэта плацяць.