19 красавiка 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятары «асвісталі» заяву БАТЭ

16
Заўзятары «асвісталі» заяву БАТЭ

БАТЭ на сваім афіцыйным сайце зрабіў заяву па «справе Гутара».

Заўзятары рэзка выказаліся ў адрас барысаўскага клуба, піша «Народная воля».

Нагадаем, што ўчора па выніках пасяджэння БФФ галкіпер БАТЭ Аляксандр Гутар атрымаў дазвол на скасаванне кантракта з клубам. Пры гэтым футбаліст абавязаны выплаціць кампенсацыю БАТЭ ў памеры 180 тысяч даляраў. Клуб такое рашэнне не задаволіла, і ён выступіў з заявай.

«Рашэнне, прынятае камітэтам БФФ па статусе футбалістаў па справе Аляксандра Гутара, зразумела ФК БАТЭ, - гаворыцца ў заяве. - Разам з тым у клуба ёсць некаторыя пытанні датычна сітуацыі, якая спадарожнічала апошняму пасяджэнню камітэта. Нам цяжка зразумець, чаму галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў яшчэ да абвяшчэння рашэння выказваецца ў прэсе аб якасці гэтага вэрдыкту. Хоць Георгій Пятровіч не мае дачынення ні да аднаго з бакоў і не можа каментаваць яшчэ не вынесенае камітэтам рашэнне. Да таго ж менавіта выклікі ў нацыянальную каманду апынуліся ключавымі ў справе. Калі б Гутар, замест таго каб сядзець на лаўцы запасных у зборнай Беларусі ў якасці трэцяга брамніка, выступаў у гэты час за клуб, зараз пытанняў бы не ўзнікла. Магчыма, на думку Георгія Пятровіча, такім чынам ён маральна падтрымліваў Гутара. Аднак нацыянальная зборная - не служба хуткай псіхалагічнай дапамогі футбалістам без гульнявой практыкі.

На наш погляд, камітэт па незразумелых прычынах не прыняў да ўвагі ці няслушна тлумачыў шэраг юрыдычна значных аргументаў з боку ФК БАТЭ, без якіх немагчыма вынясенне абгрунтаванага і справядлівага рашэння. Больш удумлівы разгляд дадзеных аргументаў павінен быў карэнным чынам змяніць вердыкт.

...Наш клуб будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў футбольным арбітражы. Пасля атрымання матывіровачнай часткі рашэння ФК БАТЭ падрыхтуе апеляцыю. У выпадку, калі яна не будзе задаволеная, клуб звернецца ў Міжнародны Спартыўны арбітражны суд у Лазане. Што тычыцца Аляксандра, то ён, растаптаўшы адносіны з клубам, які яго ўзгадаваў, сапсуе сабе кар'еру, так як у бліжэйшыя месяцы, а можа быць, і гады, яго чакаюць пастаянныя разгляды ў розных інстанцыях.»

Сотні заўзятараў на форуме pressball.by рэзка выказаліся ў адрас БАТЭ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках