16 красавiка 2024, aўторак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МПЗ не хоча аб'ядноўвацца з Мінфінам

21
МПЗ не хоча аб'ядноўвацца з Мінфінам

Першы намеснік міністра па падатках і зборах Сяргей Налівайка лічыць неэфектыўным магчымае аб'яднанне яго ведамства з міністэрствам фінансаў.

«На наш погляд, міністэрства па падатках і зборах павінна заставацца ў той якасці, у якой яно існуе цяпер - гэта будзе значна больш граматна і эфектыўна, чым аб'яднанне з іншым ведамствам», - сказаў Налівайка на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску, піша «Інтэрфакс».

Ён падкрэсліў, што ў ацэнцы ўрада дзейнасці органаў дзяржкіравання ў мінулым годзе дзейнасць міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) «прызнана высокаэфектыўнай». «На працягу апошніх гадоў мы ўсе заданні выконваем і перавыконваем», - падкрэсліў Налівайка.

Акрамя таго, ён лічыць, што нават у выпадку прыняцця рашэння аб уключэнні падатковага ведамства ў склад Мінфіна, для практычнай рэалізацыі гэтых планаў «выбраны вельмі няўдалы момант з улікам планаў па скарачэнні апарата дзяржслужачых». На яго думку, падатковае ведамства цяпер уяўляе з сябе «тонка настроены апарат», які пры адначасовым скарачэнні і аб'яднанні можа страціць сваю эфектыўнасць. «Мы можам страціць якасць працы. Разбурыць лёгка, складана стварыць нешта новае», - сказаў намеснік міністра.

Як паведамлялася, Лукашэнка патрабуе скарачэння колькасці дзяржслужачых, мінімум, на 25%.

Аб'яднанне МПЗ і Мінфіна, у прыватнасці, прапанавана спецыяльнай рабочай групай пад кіраўніцтвам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Андрэя Кабякова ў якасці аднаго з шляхоў скарачэння дзяржапарату. Прапануецца таксама скасаваць міністэрства гандлю шляхам перадачы яго функцый міністэрству эканомікі і ліквідаваць міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, перадаўшы яго ролю Мінбудархітэктуры.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках