17 красавiка 2024, Серада, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іосіф Сярэдзіч: Значыць, былі парушаныя шведскія законы

15
Іосіф Сярэдзіч: Значыць, былі парушаныя шведскія законы

Рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч сказаў, што не памятае Вольгу Класкоўскую як сур'ёзную журналістку.

«Сёння нават не магу ўспомніць, у штаце яна працавала ў нас альбо па-за штатам. Відавочна, што Вольга Класкоўская нядоўгі час супрацоўнічала з «Народнай воляй». Можа нейкі месяц знаходзілася ў штаце. Наогул, калі б мне ўрэзалася ў памяць нешта вельмі сур'ёзнае аб ёй як аб супрацоўніцы, то я б гэта сказаў. Памятаю, што была маладая дзяўчына, дачка Аляксандра Класкоўскага. Але калі б гэта была журналістка, якая працавала ў нас 3-4-5 гадоў, тым больш - на сур'ёзным узроўні, то нешта можна было б сказаць. А яна, мабыць, напісала адзін або два артыкулы, таму, як пра журналістку, нічога не магу сказаць.

Пра сітуацыю ў Швецыі першы раз чую. Але цягам гадоў дзесяці ў яе ўвесь час былі канфліктныя сітуацыі то з беларускімі ўладамі, то дзіця пасля разводу не магла падзяліць з былым мужам, то цяпер з дэпартацыяй.

Як чалавека мне яе шкада. Шкада, што не складваецца нармальна жыццё. Але калі дэпартацыя адбываецца з ініцыятывы шведскага боку, то значыць, яна парушыла нейкія тамтэйшыя законы», - сказаў Іосіф Сярэдзіч «Радыё Свабода».

Нагадаем, улады Швецыі адмовілі Вользе Класкоўскай у атрыманні віду на жыхарства і прынялі пастанову аб дэпартацыі без права абскарджвання.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках