28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснікі старшынь бягуць з Нацбанка

52
Намеснікі старшынь бягуць з Нацбанка

Першы намеснік старшыні ўправы Нацбанка Беларусі Мікалай Лузгін напісаў заяву на звальненне.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі TUT.BY некалькі крыніц.

«Так, ён напісаў заяву на звальненне», - сказаў суразмоўца, знаёмы з Лузгіным, адмовіўшыся назваць ягонае магчымае новае месца працы. «У нас ходзяць чуткі, што Мікалай Уладзіміравіч [Лузгін] неўзабаве сыдзе [з Нацбанку]», - распавялі і два супрацоўнікі галоўнага банка краіны.

Зрэшты, інфармацыя пра тое, куды сабраўся Лузгін, розніцца. Збольшага называюцца банкі з удзелам расейскага капіталу.

У канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка сваім указам № 558 вызваліў Уладзіміра Сянько ад пасады чальца ўправы Нацбанка Беларусі. У дакуменце гаворыцца, што Сянько быў звольнены ў «адпаведнасці з пунктам 11 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь...з ўласнага жадання». Пазней ён пакінуў і пасаду намесніка старшыні ўправы Нацбанка. Паводле інфармацыі, надоечы Сянько ўладкаваўся ў БПС-Сбербанк. Прэс-служба банка адмовілася спраўдзіць гэтую інфармацыю.

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што ў 2010 годзе беларускія «дочкі» расейскіх дзяржбанкаў узначалілі два былыя намеснікі старшыні ўправы Нацбанка Беларусі. Павел Калавур стаў старшынём управы «Банка БелЗЭБ», Васіль Мацюшэўскі - БПС-Сбербанка.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках