28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская пара пражыла 20 гадоў у зямлянцы (Фота)

140

Тамара Байкова і ёйны муж Юрый пражылі ў зямлянцы ў лесе недалёка ад беларускай вёскі Юхнавічы, на самай мяжы з Расеяй, блізка што 20 год.

Яны адправіліся шукаць шчасця ў глухі мядзведжы кут Беларусі амаль адразу пасля развалу СССР, спадзяваліся, што іх справы пойдуць угару і часовая зямлянка з часам ператворыцца ў вялікі прыгожы дом, які можна будзе пакінуць дзецям.

Аднак няма нічога больш сталага, чым часовае - і хоць гаспадарка за 20 гадоў разраслася настолькі, што Тамара і Юрый могуць самі забяспечваць сябе прадуктамі, мары аб доме засталіся толькі марамі.

Зімовы побыт сям'і Байковых - у фотарэпартажы агенцтва Reuters.

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках