20 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у аўтапарку Барысава: выбуху пазбеглі цудам

1

Уначы 24 студзеня ў Барысаве ў аўтапарку загарэўся мікрааўтобус.

У адным з боксаў знаходзіўся балон з прапанам для зварачнага апарата: выбуху ўдалося пазбегнуць, але мікрааўтобус аднаўленню не падлягае.

- Паведамленне аб пажары ў будынку аўтапарка паступіла ад вартаўніка, які абыходзіў тэрыторыю, у першай гадзіны ночы. Мужчына ўбачыў дым, які ідзе з-пад варот гаража. Усяго ў аўтапарку 6 боксаў з аўтамабілямі рознай грузападымальнасці, - паведаміла прэс-сакратар Менскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Клябан.

У суседнім боксе знаходзілася ўстаноўка для аснашчэння аўтамабіляў газавым абсталяваннем, у тым ліку балон з прапанам для зварачнага апарата. Работнікі МНС, якія прыбылі да месца выкліку, ліквідавалі загаранне за паўгадзіны, прадухіліць пагрозу выбуху.

У гаражах аўтапарка знаходзіліся таксама легкавыя і грузавыя аўтамабілі, яны не пацярпелі.

Папярэдняя версія ўзгарання мікрааўтобуса - кароткае замыканне электраправодкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках