29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер РФ: Нафтавы баланс абмяркуем да канца лютага

1
Віцэ-прэм'ер РФ: Нафтавы баланс абмяркуем да канца лютага

Расея і Беларусь абмяркуюць параметры нафтавага балансу на 2013 год да канца лютага.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч журналістам 23 студзеня падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

«Што тычыцца балансу да канца года, то мы дамовіліся абмеркаваць гэтую тэму да канца лютага», - цытуе Дварковіч РІА «Новости».

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што Расея і Беларусь ужо падпісалі баланс па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў на першы квартал гэтага года.

Беларусь разлічвае атрымаць 23 млн. тон расейскай нафты, Расея настойвае на пастаўцы 21 млн. тон. У 2012 годзе аб'ём пастаўленай нафты склаў каля 21,5 млн. тон.

У першым квартале бягучага года Беларусь павінна атрымаць 5,75 млн. тон. «Пры ўмове працы беларускіх НПЗ у раўнамерным графіку загрузкі гэтая лічба адпавядае неабходнаму аб'ёму, заяўленаму Беларуссю па пастаўках нафты на наступны год, - 23 млн. т», - гаварылася ў паведамленні прэс-службы Савета міністраў Беларусі пасля падпісання балансу на першы квартал.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках