18 красавiка 2024, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна забараніла ўвоз беларускай «малочкі»

28
Украіна забараніла ўвоз беларускай «малочкі»

Украіна часова забараніла ўвоз малакапрадуктаў трох беларускіх прадпрыемстваў.

Дзяржаўная ветэрынарная і фітасанітарная служба Украіны забараніла з 21 студзеня ўвозіць на тэрыторыю краіны прадукцыю беларускіх ААТ «Бабушкина крынка» і ААТ «Малочныя прадукты», а з 23 студзеня - ААТ «Аршанскі малочны камбінат».

Паводле паведамлення Дзяржветфітаслужбы Украіны ў чацвер, такія меры прынятыя ў сувязі з неадпаведнасцю прадукцыі гэтых прадпрыемстваў украінскім нормам бяспекі па мікрабіялагічных і фізіка-хімічных паказчыках, піша «Інтэрфакс».

Якія менавіта парушэнні ў паказчыках якасці беларускіх малакапрадуктаў ведамства не ўдакладняе.

Дзяржветфітаслужба адзначае, што грузы, якія паступілі ва Украіну да забароны, падлягаюць афармленню пасля правядзення пашыранага ветэрынарнага кантролю.

«Адмена часовых абмежаванняў магчымая пасля прыняцця беларускім бокам належных мер і інспектавання названых прадпрыемстваў», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Як паведамлялася, Украіна ўжо забараняла ўвоз беларускай малочнай прадукцыі ў сакавіку 2012 года ў сувязі з выяўленнем у ёй павышанай колькасці антыбіётыкаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках