19 сакавiка 2024, aўторак, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў «Платформе»

2
Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў «Платформе»

Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі ІП «Платформа», паставіўшы тым самым апошнюю кропку ў справе аб ліквідацыі ІАУ «Платформа».

Галоўнай прычынай ліквідацыі ІАУ «Платформа» з'явілася нібыта незнаходжанне па месцы рэгістрацыі, на што ІМПЗ па Савецкім раёне г. Менска быў складзены пратакол і вынесеная пастанова аб адміністрацыйным правапарушэнні, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Аднак ні адзін з судоў не стаў звяртаць увагу на той факт, што ўсе дакументы былі складзеныя ў адсутнасці службовых асоб ІАУ «Платформа» у Беларусі, не ўтрымліваюць подпісаў і тлумачэнняў кіраўнікоў «Платформы» (запісаў аб адмове ад падпісання), а ў ІМПЗ па Савецкім раёне г. Менска так і не знайшлося тлумачэнняў, чаму пры складанні пратаколаў і пастаноў, прадстаўнікі падатковай інспекцыі нават не знайшлі час хоць бы фармальна паведаміць ІАУ «Платформа» аб вядзенні адміністрацыйнага працэсу. Такім чынам, інфармацыя аб адміністрацыйным працэсе ў дачыненні да ІАУ «Платформа» стала вядомая толькі праз усе тэрміны, адведзеныя дзеючым заканадаўствам на абскарджанне пастановы.

Пры ўсім гэтым, уся перапіска падатковай інспекцыяй вялася выключна па адрасе, дзе зарэгістраваная Установа.

У цяперашні час, ІАУ «Платформа» атрымала новую форму - ЧКПУ «Платформа іннавэйшн», якая стала спадкаемцам папярэдняй Установы.

- Як мы і абяцалі, «Платформа» застаецца ў прававым полі і мы працягваем працаваць у ранейшым рэжыме, - пракаментаваў сітуацыю Андрэй Бандарэнка. - Больш за тое, «Платформа» не толькі не спыняе сваю дзейнасць, а пераходзіць на новы ўзровень работы. Сёння мы ставім сваёй задачай пашырэнне сферы дзейнасці «Платформы». Асаблівая ўвага будзе зробленая на працу сілавых ведамстваў нашай краіны. Выяўленне выпадкаў катаванняў, ціску і пагрозаў з боку сілавікоў сведчыць аб неабходнасці рэформаў у гэтых ведамствах і ўнясенні змяненняў у дзеючае заканадаўства. Нам важна, каб нашы грамадзяне пачалі адчуваць сябе абароненымі ад пануючага самавольства, для гэтага мы падрыхтавалі прынцыпова новую стратэгію, якую і будзем увасабляць у жыццё.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках