25 красавiка 2024, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарка «Белсата» - еўрапейка года

3
Дырэктарка «Белсата» - еўрапейка года

Узнагарода, лаўрэата якой вызначаюць сумесна 20 еўрапейскіх выданняў часопіса Reader's Digest, прысуджаная дырэктару «Белсата» Агнешцы Рамашэўскай-Гузы.

Прыз уручаецца «за кампанію ў падтрымку свабоды і дэмакратыі ў Беларусі», і, перш за ўсё, за стварэнне незалежнага тэлеканала «Белсат».

Ва ўрачыстасцях з нагоды ўручэння ўзнагароды прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС Польшчы, кіраўніцтва часопіса і бацькі польскай журналісткі - Сафія і Збігнеў Рамашэўскія - легендарныя апазіцыянеры часоў Польскай Народнай Рэспублікі.

«Я шмат разоў казала, што нашы калегі - беларускія журналісты - гэта адны з лепшых падрыхтаваных журналістаў у свеце. А іх усё запрашаюць і вучаць у розных краінах. Шмат разоў я была сведкам гэтага. Аднак добра было б, каб яны яшчэ недзе маглі выкарыстоўваць свае здольнасці, але няма дзе. Так і з'явілася ідэя стварыць тэлебачанне», - сказала, у прыватнасці, падчас цэрымоніі Рамашэўская.

У гэтым годзе ўзнагарода Reader's Digest прысуджаецца ў 18-ы раз. Раней яе лаўрэатамі былі, сярод іншых, Лінус Торвальдс - стваральнік аперацыйнай сістэмы «Лінукс», Шымон Панек - заснавальнік арганізацыі «Чалавек у бядзе».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках