25 красавiка 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бярозе замінавалі раённую міліцыю?

15
У Бярозе замінавалі раённую міліцыю?

Раніцай у чацвер адтуль эвакуявалі 15 чалавек.

Як паведамляе сайт tomin.by, у міліцыянтаў выклікаў неспакой поліэтыленавы мяшок, пакінуты ля ўваходу ў РУУС. Прыкладна а 5 гадзіне раніцы людзі самастойна пакінулі трохпавярховік.

На месца здарэння прыблізна а 10 гадзіне прыбылі сапёры. З неафіцыйных крыніц вядома, што група размінавання прызнала знаходку небяспечнай. Прадмет, які знаходзіўся ў мяшку, вывезлі на палігон і падарвалі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, праваахоўнікі  знайшлі і затрымалі меркаванага «жартаўніка», а можа быць, і сапраўднага мінёра. Ёсць звесткі, што гэта студэнт аднаго з менскіх універсітэтаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках