16 красавiка 2024, aўторак, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Інтэрсэрвіс» стаў найбуйнейшым акцыянерам «Амкадору»

20
«Інтэрсэрвіс» стаў найбуйнейшым акцыянерам «Амкадору»

Кантрольны пакет акцый «Амкадору» ў выніку дадатковай эмісіі атрымала кампанія «Інтэрсэрвіс».

Гэтую інфармацыю пацвердзіў старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор - кіруючая кампанія холдынгу» Аляксандр Шакуцін, піша TUT.by.

Паводле дадзеных Беларускай валютна-фондавай біржы, 562 457 акцый (53,64% ад статутнага фонду) ААТ «Амкадор - кіруючая кампанія холдынгу» былі набытыя за 660,7 млрд рублёў. «У канцы мінулага года ў нас адбылася дадатковая эмісія акцый. Любы жадаючы мог іх набыць. І я рады, што знаходзяцца беларускія кампаніі, такія як ТАА «Інтэрсэрвіс», якія гатовыя інвеставаць у развіццё айчыннага машынабудавання», - сказаў Шакуцін. Паводле яго слоў, прыцягнутыя сродкі плануецца накіраваць на мадэрнізацыю ўжо дзеючых пляцовак і распрацоўку новай высокатэхналагічнай тэхнікі.

Раней у ліку асноўных акцыянераў «Амкадору» называліся Аляксандр Шакуцін, непальскія бізнесмены на чале з Махата Упендра і беларуская дзяржава (15%).

Аляксандр Шакуцін ў катэгарычнай форме абверг сваю датычнасць да кампаніі «Інтэрсэрвіс».

Заснавальнікам «Інтэрсэрвіса» з'яўляецца бізнэсмэн Мікалай Варабей. У мінулым годзе «Інтэрсэрвіс» ужо паспеў атрымаць на падставе ўказу Лукашэнкі ва ўласнасць маёмасны комплекс Наваполацкага завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў. У канцы чэрвеня было зарэгістраванае ААТ «Наваполацкі НПЗ», які гігант савецкай мікрабіялогіі, які прастойваў доўгі час. Па ўмовах пагаднення з уладамі нафтатрэйдар павінен інвеставаць да 2021 года ў будаўніцтва на яго базе сучаснай нафтаперапрацоўчай вытворчасці каля 270 млн. даляраў або па 30 млн. даляраў у год. Таксама «Інтэрсэрвіс» набыў аднаго з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў дарожнага бітуму «Вёску-Эмульбіт» і ўклаўся ў «Тураўскі малочны камбінат».

Паводле інфармацыі крыніц, у праектах «Інтэрсэрвіса» можа прысутнічаць цікавасць больш значных фігур беларускага бізнэсу. І часцей за ўсё ў сувязі з гэтым называлася менавіта прозвішча сенатара і акцыянера «Амкадору» Аляксандра Шакуціна.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, кампанія Мікалая Вараб'я задзейнічана ў кантрабандзе нафтапрадуктаў у краіны ЕЗ. «Інтэрсэрвіс» атрымлівае нафтапрадукты ад «дачкі» расейскай НК «Татнафта» - «Татбелнафтапрадукт». Затым дызель экспартуецца ў краіны Балтыі пад выглядам растваральніка маркі Т і маркі L, а мазут М100 - як антыкаразійная сумесь.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках