28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ правядзе матч з «Фенербахчэ» пры пустых трыбунах

5
БАТЭ правядзе матч з «Фенербахчэ» пры пустых трыбунах

Кантрольна-дысцыплінарная інстанцыя УЕФА пакарала суперніка барысаўскага БАТЭ ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы турэцкі «Фенербахчэ» правядзеннем аднаго хатняга матчу пры пустых трыбунах.

Як інфармуе афіцыйны сайт УЕФА, такое пакаранне турэцкі клуб панёс з-за паводзінаў заўзятараў падчас паядынку групавой стадыі Лігі Еўропы з менхенгладбахскай «Барусіяй» 6 снежня 2012 года. Прыхільнікі «Фенербахчэ» кідалі на поле петарды і іншыя староннія прадметы. Акрамя таго, клубу ставіцца ў віну арганізацыя матчу не на належным узроўні. «Фенербахчэ» таксама аштрафаваны на 40 тыс. еўра.

Кантрольна-дысцыплінарная інстанцыя УЕФА прыняла рашэнне адклікаць адтэрмінаванае пакаранне ў выглядзе правядзення аднаго хатняга матчу ў еўракубках за зачыненымі дзвярыма, якое было накладзена на «Фенербахчэ» пасля аналагічных інцыдэнтаў у сустрэчы з маскоўскім «Спартаком» 29 жніўня 2012 года, паведамляе БелТА.

Такім чынам, 21 лютага турэцкая каманда прыме БАТЭ пры пустых трыбунах.

У першым матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ прыме суперніка 14 лютага ў Гродна, так як менскі стадыён «Дынама» знаходзіцца на рэканструкцыі.

Як інфармуе афіцыйны сайт ФК БАТЭ, паколькі многія прыхільнікі барысаўскай каманды планавалі падтрымаць каманду на стадыёне «Шукру Сараджоглу» ў Стамбуле 21 лютага, клуб адправіць у УЕФА афіцыйны запыт адносна магчымасці прысутнасці заўзятараў барысаўчан у госцевым сектары на гэтай гульні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках