29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Сорас: Расея - краіна з эканомікай, што развальваецца

238
Джордж Сорас: Расея - краіна з эканомікай, што развальваецца

Інвестарам лепш устрымацца ад інвестыцый у расейскую эканоміку.

Пра гэта, як паведамляе Forbes, заявіў мільярдэр Джордж Сорас на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

«Гэта эканоміка, якая развальваецца, і Пуцін вядзе яе ў памылковым кірунку», - заявіў інвестар. Ён не патлумачыў, чаму прытрымліваецца такога меркавання.

Джордж Сорас і раней крытыкаваў расейскія ўлады. У прыватнасці, у адным са сваіх апошніх інтэрв'ю, якое ён даў у канцы лістапада 2012 года рэктару Расейскай эканамічнай школы Сяргею Гурыеву, мільярдэр адзначыў узмацненне рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў РФ.

Разам з гэтым інвестар заявіў, што не збіраецца адмаўляцца ад дабрачыннай дзейнасці ў Расеі. Тады Сорас не ўдакладніў планы інвеставання ў РФ. Паводле інфармацыі СМІ, звязаныя з інвестарам структуры ўдзельнічалі ў прыватызацыі Сбербанка ў канцы верасня 2012 года.

У пачатку 2000-х гадоў Сорас крытыкаваў расейскія ўлады за арышт і турэмнае зняволенне Міхаіла Хадаркоўскага. У 2005 годзе інвестар заявіў у інтэрв'ю Die Presse, што Расея павінна пакінуць «Вялікую васьмёрку» як краіна, у якой дэмакратыя больш не функцыянуе.

Раней устрымацца ад інвестыцый у РФ раілі таксама аналітыкі Goldman Sachs. У пачатку мінулага снежня банк прыбраў акцыі расейскага фондавага рынку з топ-спісу GEM (Global Emerging Markets). Галоўны эканаміст Goldman Sachs у Расеі і СНД Клемэнс Граф заявіў тады, што фінарганізацыя не можа рэкамендаваць расейскія акцыі як прывабныя для інвестыцый праз нявызначанасць у развіцці шэрагу галін.

Развіццё расейскай эканомікі стала адной з цэнтральных тэм форуму ў Давосе. 25 студзеня экспэрты паказалі тры негатыўныя сцэнарыі развіцця РФ, пасля чаго прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў паспрабаваў пераканаць інвестараў у добрых перспектывах эканомікі Расеі.

Напісаць каментар 238

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках