20 красавiка 2024, Субота, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпарту зноў абвясцілі «бой»

191
Імпарту зноў абвясцілі «бой»

Мінгандлю заявіла, што ягоная задача №1 - імпартазамяшчэнне.

Адной з першачарговых задач для гандлёвай галіны ў 2013 годзе павінна стаць імпартазамяшчэнне. Такую пазіцыю Міністэрства гандлю агучыў намеснік міністра Вячаслаў Драгун сёння на пасяджэнні калегіі, прысвечанай вынікам работы галіны ў 2012 годзе і планах на 2013, паведамляе БелТА.

«Цягам мінулага года нашая ўвага акцэнтавалася на тэме імпартазамяшчэння, не сыходзіць яна з парадку дня і ў 2013 годзе», - сказаў намеснік міністра. Ужо напачатку гэтага года, з ягоных слоў, гэтае пытанне запланаванае да разгляду на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна.

Паводле вынікаў 2012 года беларускія вытворцы адолелі выпуск 80 з 81 пазіцыі, 79 новых тавараў ужо паступілі на рынак краіны. У тым ліку першыя падгузнікі для дзяцей айчыннай вытворчасці. Выпуск іх быў пачаты ў жніўні 2012 года, у студзені 2013 першыя партыі гэтай прадукцыі ўжо паступілі на ўнутраны рынак.

Намеснік міністра адзначыў, што асаблівая ўвага ў пытаннях імпартазамяшчэння павінная надавацца у Берасцейскай, Віцебскай, Менскай, Магілёўскай абласцях, а таксама ў Менску: «Нягледзячы на зніжэнне спажывання імпарту ў цэлым у рэспубліцы на 16,4% у гэтых рэгіёнах ён узрос ад 7,8% да амаль 25% да ўзроўню мінулага года».

На падставе маніторынгу продажаў тавараў, а таксама аналізу імпарту, што правёў Мінгандаль, у гэтым годзе таваравытворцам прапанавана больш за 300 таварных пазіцый для разгляду пытання арганізацыі вырабу ў рэспублiцы або пашырэння асартыменту і павелічэння паставак на ўнутраны рынак. Са спісам можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства гандлю.

«Цяпер прамысловасцю папярэдне прымаецца 60 пазіцый. Праца ў гэтым кірунку прадоўжыцца», - сказаў Вячаслаў Драгун.

Як мяркуюць у міністэрстве, сёння аб'ектыўна магчыма павелічэнне рэалізацыі такіх айчынных тавараў, як туалетнае і гаспадарчае мыла, касметычныя сродкі для догляду валасоў, мыйныя сродкі, ровары, мэбля і складаная бытавая тэхніка.

Напісаць каментар 191

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках