29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалок і Вольскі - «брэнды года»

37
Міхалок і Вольскі - «брэнды года»

Музыканты з «чорнага спісу» сталі «брэнд-персонамі 2012 года».

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла 25 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы, паведамляе БелаПАН.

«Ніякіх «чорных спісаў» я не бачыў, але аб праблемах ведаю. Гэтай пастановай мы паказваем, што ў журы «Брэнда года» няма цэнзуры, што тут нічога не падкуплена, а сябры журы - гэта незалежныя людзі, у якіх ёсць сваё меркаванне», - заявіў выканаўчы дырэктар рэкламнага агенцтва Smart Group Ogilvy Belarus Аляксандр Кулінковіч, які абяцаў перадаць узнагароды Сяргею Міхалку і Лявону Вольскаму і прасіў журналістаў не блытаць яго з салістам гурта Neuro Dubel.

У ліку пераможцаў намінацыі «Брэнд-персона» таксама гендырэктар СП ЗАТ «Мілавіца» Зміцер Дзічкоўскі, кіраўнік кампаніі EPAM Systems Аркадзь Добкін, пісьменнікі Наталля Батракова і Андрэй Жвалеўскі, спартоўцы Аляксандра Герасіменя, Людміла Волчак, Максім Мірны і Вікторыя Азаранка, артысты Анатоль Ярмоленка, Ларыса Грыбалёва, Уладзімір Пугач, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч.

Упершыню за 12 гадоў правядзення конкурсу была заснаваная намінацыя «Брэнд-лідар у сацыяльных сетках», пераможцамі якой сталі гандлёвыя маркі «Бульбаш» (алкагольныя напоі), Mercedes-Benz (аўтамабілі і аўтамабільныя цэнтры), «Шпаркі дамавік» (паслугі сувязі, інтэрнэт ), Velсom (аператары мабільнай сувязі), «МТБанк» (банкі і банкаўскія паслугі), tut.by (on-line СМІ), «Мілавіца» (адзенне), Falcone (рэстараны, кавярні), «Анега» (чыпсы).

У спажывецкай намінацыі налічваецца больш за ўсё пераможцаў – ажно за сорак. Сярод іх ААТ «Элема» (верхняе жаночае адзенне), ААТ «Світанак» (дзіцячае адзенне), СТАА «Марка» (абутак), Adidas (спартыўнае адзенне), ААТ «Савушкін прадукт» (малочныя прадукты), РУП «Мінск Крышталь» (гарэлка), СП «Беліта» ТАА (касметыка), ЗАТ «Атлант» (халадзільнікі і пральныя машыны) ды інш.

Гран-пры конкурсу ў прафесійнай намінацыі здабыла СЗАТ «Яліна», у намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд» - СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Нагадаем, Сяргей Міхалок не можа прыехаць у Беларусь праз небяспеку пераследу.

У кастрычніку 2011 года яго выклікалі ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска. Следчыя паведамлялі, што праводзяць праверку паводле факту выказванняў музыкі ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, у якіх ён жорстка крытыкаваў кіраўніка Беларусі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках