16 красавiка 2024, aўторак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі супраць музея Алеся Адамовіча

16
Чыноўнікі супраць музея Алеся Адамовіча

У студзені Бабруйскі райвыканкам чарговы раз адклаў прыняцце пастановы аб адкрыцці музея пісьменніка.

Сёння - гадавіна смерці Алеся Адамовіча, нагадвае тэлеканал «Белсат». Стварыць музей наважылі ягоная дачка Наталля і тагачасныя мясцовыя чыноўнікі Глушы – роднай вёскі пісьменніка. Экспазіцыя пад назвай «Вайна пад стрэхамі» павінна была ўшанаваць памяць Алеся Адамовіча і жыхароў вёскі. Яе наважылі размясціць у аптэцы, дзе працавала маці пісьменніка. Але справа расцягнулася на пятнаццаць гадоў.

Спачатку вяліся перамовы з Міністэрствам аховы здароўя аб перадачы будынка: аптэка была на яго балансе. Пасля падключылі Міністэрства культуры: была ідэя, каб новая ўстанова стала філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў Менску. Аднак выніку не было. Затое за гэты час аптэку перадалі Бабруйскаму райвыканкаму, і шукаць дамоўленасці прыйшлося ўжо з ім.

Чыноўнікі згаджаліся, што музей патрэбны, але справу ўвесь час адкладалі. Пакуль у траўні мінулага года не пастанавілі былую аптэку... выставіць на аўкцыён. На шчасце, Наталля Адамовіч паспела адстаяць будынак. У апошнія гады да справы падключыўся старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Дзякуючы ягонай дапамозе, знайшлі спонсара і распрацавалі дакументацыю.

Наталля Адамовіч хацела б прымеркаваць адкрыццё музея да 20-й гадавіны смерці Алеся Адамовіча ў 2014 годзе, але ўжо цяпер відаць, што гэта занадта амбіцыйны план. Са слоў Антона Астаповіча, нават калі б адпаведную пастанову прынялі ўжо цяпер і адразу пачалі работы, - да юбілею не паспець. Будынак аптэкі, хоць і ў добрым стане, але патрабуе сур'ёзнага рамонту, каб там можна было размясціць экспазіцыю. «Будзем спадзявацца, што да гадавіны ў 2014 годзе ў нас хоць бы пастанова на руках будзе», - падсумоўвае Антон Астаповіч.

Творчасць Алеся Адамовіча не ўваходзіць у школьную праграму беларускай літаратуры, а цягам апошніх гадоў не вывучаецца нават на пазакласным чытанні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках