20 красавiка 2024, Субота, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple пазбавілася статусу найдаражэйшай кампаніі свету

25
Apple пазбавілася статусу найдаражэйшай кампаніі свету

Кампанія Apple падчас таргоў у пятніцу, 25 студзеня, перастала быць найдаражэйшай публічнай кампаніяй у свеце.

Як паведамляе Reuters, яна зноў саступіла гэтае званне карпарацыі Exxon Mobil, піша Lenta.Ru.

Акцыі Apple падчас таргоў патаннелі на 2,4 адсоткі, іх кошт у выніку склаў 439,88 даляра за штуку. Такім чынам, капіталізацыя кампаніі склала 413 млрд даляраў.

Акцыі Exxon Mobil, наадварот, падаражэлі на 0,4 адсоткі - да 91,73 даляра за штуку. Капіталізацыя кампаніі дасягнула 418,2 мільярда даляраў.

Агенцтва адзначае, што з верасня 2012 года рынкавая капіталізацыя Apple знізілася прыкладна на 250 мільярдаў даляраў.

Apple упершыню абагнала Exxon Mobil і стала самай дарогай кампаніяй у жніўні 2011 года.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках