29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус на аўтакране рэзнуўся ў аўтобус з расейцамі

12
Беларус на аўтакране рэзнуўся ў аўтобус з расейцамі

Аварыя адбылася ў Смаленскай вобласці Расеі.

Беларус за стырном аўтакрана МАЗ, рухаючыся назад, рэзнуўся ў аўтобус. Пацярпелі 4 расейцы, піша TUT.BY.

25 студзеня а 8.42 на 9-ым кіламетры дарогі Пачынак - Лучоса - Клімшчына, у раёне вёскі Красілаўка, 56-гадовы кіроўца аўтакрана МАЗ-533702, жыхар горада Жыткавічы Гомельскай вобласці, выязджаючы з прылеглай тэрыторыі на галоўную дарогу рэзнуўся ў аўтобус ПАЗ-3205.

Аўтакран рухаўся заднім ходам, яго кіроўца не пераканаўся ў бяспецы гэтага манеўру, і не саступіў аўтобусу, што рухаўся па галоўнай дарозе ў бок вёскі Клімшчына.

«У аўтобусе знаходзілася 10 чалавек. Паводле папярэдніх звестак чацвёра пацярпелых шпіталізаваныя ў Пачынкаўскую ЦРЛ. Загінулых няма. Прычыны ДТЗ высвятляюцца», - гаворыцца ў паведамленні ГУ МНС Расеі Смаленскай вобласці.

Удакладняецца, што кіроўцу аўтобуса з цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі абедзвюх цыбалак адправілі ў Смаленск, у абласную клінічную лякарню.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках