28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у турме ў Венесуэле: загінулі 50 чалавек

4
Бунт у турме ў Венесуэле: загінулі 50 чалавек

Прынамсі 50 чалавек загінулі і яшчэ 90 атрымалі раненні ў выніку бунту, учыненага зняволенымі адной з венесуэльскіх турмаў на паўночным захадзе краіны.

Хваляванні былі справакаваныя інфармацыяй мясцовых СМІ аб тым, што для пошуку зброі ў турму Урыбана ў горадзе Баркісімета накіравалі вайскоўцаў, паведамілі ўлады краіны службе ВВС.

Са слоў дырэктара гарадскога шпіталя, пацярпелі блізу 90 чалавек, галоўным чынам ад кулявых ран.

Сярод забітых - зняволеныя, ахоўнікі і супрацоўнікі турмы.

Хутчэй за ўсё, зняволеныя, якія даведаліся з выпускаў навін пра планаваныя ператрусы, чакалі прыбыцця частак Нацыянальнай гвардыі.

Мяркуюць, што падчас ператрусаў павінны былі быць раззброеныя чальцы бандаў, якія знаходзяцца ў турме, а сама аперацыя была спланаваная нейкі час таму.

Адзін з кіраўнікоў няўрадавай арганізацыі «Акно ў свабоду» Карлас Ньета Пальма, паведаміў, што колькасць ахвяр можа вырасці.

«Тое, што павінна было быць звычайнай працэдурай ва ўсялякай іншай турме, скончылася сутыкненнямі паміж Нацыянальнай гвардыяй [вайскоўцамі] і зняволенымі», - заявіў ён.

Ён дадаў, што яго арганізацыя уважае турму Урыбана за адну з самых небяспечных у краіне праз высокі ўзровень гвалту.

Цяпер каля будынка турмы збіраюцца сваякі зняволеных, якія патрабуюць ад уладаў дакладнай інфармацыі аб тым, што здарылася.

Усяго ў папраўчай установе адбываюць тэрмін амаль 2,5 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках