19 красавiка 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўра-2020 пройдзе ў 13 гарадах

13
Еўра-2020 пройдзе ў 13 гарадах

Пры гэтым абодва паўфінальныя матчы і фінал адбудуцца на адным і тым жа стадыёне.

Ідэя адмовіцца ад правядзення Чэмпіянату Еўропы ў нейкай адной краіне або дзвюх суседніх, як было ў Польшчы і Украіне, належыць прэзідэнту УЕФА Мішэлю Плаціні, піша NEWSru.com.

Ужо вядома, што ангельцы вылучаюць «Уэмблі» на тры галоўныя матчу турніру. За гэта права арэна нацыянальнай каманды Англіі будзе спаборнічаць са стадыёнамі Рыма, Берліна, Мадрыда, Стамбула і, магчыма, кагосьці яшчэ.

Сам Плаціні выказаў сваю падтрымку Стамбулу, але ягонае жаданне можа не спраўдзіцца, калі Турцыя атрымае права на Алімпійскія гульні 2020 года.

Калі вылучэнне «Уэмблі» скончыцца крахам, то стадыён будзе прэтэндаваць на гульні групавога этапу, а таксама 1/8 і 1/4 фіналу.

Для матчаў у групах і на стадыі чвэрцьфіналу УЕФА дабярэ 10 еўрапейскіх стадыёнаў ёмістасцю не менш за 50 тысяч гледачоў. Акрамя таго, футбольныя чыноўнікі маняцца далучыць сціплейшыя горада - для дзвюх арэн ёмістасцю ад 30 тысяч гледачоў будзе зроблены вынятак.

Стадыён, на якім адбудуцца паўфінальныя і фінальны матчы, павінен адпавядаць найвысокім патрабаванням і мець умяшчальнасць не меншую за 70 тысяч гледачоў.

Адна краіна можа быць прадстаўленая толькі адной арэнай, таму калі УЕФА абярэ месцам правядзення фіналу «Уэмблі», то гульняў групавой стадыі Англія не ўбачыць.

Такім чынам, Еўра-2020 пройдзе ў 12-ці еўрапейскіх местах, якія атрымаюць 12 базавых «пакетаў» з трох матчаў групавога этапу і аднаго плэй-оф, а 13-му гораду дастанецца «эксклюзіўны пакет» з паўфіналаў і фіналу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках