25 красавiка 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску забаранілі канцэрт гурта «Dzieciuki»

38
У Менску забаранілі канцэрт гурта «Dzieciuki»

Адна з версій прычыны забароны канцэрту - інтэрв'ю сайту charter97.org.

Ля клуба, дзе павінен быў адбыцца канцэрт, дзяжурыў аўтазак.

Гарадзенскі калектыў Dzieciuki павінен быў у суботу ўвечары выступіць у менскім клубе Jolly Roger Cafe (Талбухіна, 4), піша «Наша Ніва».

«Канцэрт адбыўся, але мы ў ім не гралі, - распавёў вакаліст гурта Аляксандр Дзянісаў. - Нам сказалі арганізатары, каб мы нават блізка не падыходзілі да клубу, інакш нас затрымаюць».

І сапраўды, са сведчанняў відавочцаў, каля Jolly Roger Cafe дзяжурыў аўтазак, вуліцу Талбухіна патруляваў АМАП.

Паводле папярэдніх звестак, праблемы з гэтым канцэртам пачаліся пасля званка «з вышэйшых інстанцый».

«Чаму забаранілі? Бо існуюць чорныя спісы, - кажа Дзянісаў. - А гарадзенскія «Кальян» і «Deviation» былі ў іх яшчэ раней менскіх гуртоў».

Праект «Dzieciuki» быў заснаваны ў Гародні ў мінулым годзе з удзелам былога вакаліста «Кальяна» Алеся Дзянісава, які грае фольк-панк па-беларуску.

Значная частка тэкстаў групы прысвечаная беларускім героям-паўстанцам розных часоў - каліноўцам, балахоўцам, «лясным братам».

Інтэрв'ю з музыкамі групы Dzieciuki было апублікавана на сайце charter97.org 18 студзеня.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках