25 красавiка 2024, Чацвер, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя пратэсты ў Баку

21
Масавыя пратэсты ў Баку

Азербайджанская паліцыя разагнала акцыю салідарнасці з пратэстоўцамі з Ісмаілінскага раёна краіны.

Ініцыятыва правесці акцыю пратэсту зыходзіла ад моладзевых актывістаў апазіцыі, якія заклікалі моладзь выйсці на вуліцы і выказаць салідарнасць з патрабаваннямі ісмаілінцаў. Заклікі да правядзення мітынгу распаўсюджаныя ў сацыяльных сетках падтрымала больш за 4,5 тысяч чалавек, паведамляе азербайджанская служба «Радыё Свабода».

Паліцыя ўжыла супраць актывістаў дубінкі і разагнала мітынгоўцаў. У першыя ж хвіліны было затрымана каля 20 удзельнікаў. Гвалт зазналі і некалькі журналістаў, якія асвятляюць акцыю. «Падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Баку затрымана некалькі вядомых журналістаў: Хадзіджа Ісмаілава, Шахвалад Чабаноглу, Малахат Насібава і Ільгар Насібаў. Яны дастаўленыя ў розныя аддзялення паліцыі. Пры гэтым паліцыя ўжыла сілу», - адзначаецца ў паведамленнях СМІ.

Яшчэ да пачатку акцыі паліцыя ў спецыяльнай амуніцыі ачапіла цэнтральныя вуліцы Баку. Нагадаем, беспарадкі ў Ісмаілінскім раёне пачаліся позна ўвечары 23-га студзеня пасля ДТЗ з удзелам пляменніка кіраўніка раёна Нізамі Алекперава і сына міністра працы Азербайджана Фізулі Алекперава - Вугара Алекперава. Ягоны аўтамабіль маркі «Hummer» сутыкнуўся з іншым самаходам, пасля чаго Алекпераў пачаў абражаць людзей, якія знаходзіліся ў другім самаходзе і мясцовых жыхароў наогул.

Жыхар Ісмаілінскага раёна, якога прадставілі «кіраўніком Рады аксакалаў» раёна сказаў наступнае: «Сваяк міністра дастаў з кішэні пачак стоманатных купюр і сказаў: «У вас няма гонару, за гэтыя грошы я магу купіць вашых матуль і сясцёр». Пасля гэтага распачаўся канфлікт».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках