28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у Менску: эвакуяваныя жыхары дома

4

Увечары 26 студзеня ў Заводскім раёне сталіцы адбыўся сур'ёзны пажар.

Жыхары кватэры шпіталізаваныя, з суседніх кватэр жыхароў давялося эвакуіраваць, піша TUT.BY.

«26 студзеня а 21:55 суседзі паведамілі на 101 аб загаранні ў кватэры на пятым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома на вуліцы Байкальскай, 43», - распавёў падрабязнасці памочнік начальніка Менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі.

Ужо праз 6 хвілін пасля паведамлення выратавальнікі былі на месцы, аднак да іх прыезду языкі полымя на ўсю моц вырываліся з акна кватэры на пятым паверсе, а гэта значыць, што да выяўлення суседзямі, пажар ужо доўга «гуляў» па кватэры.

«Падчас выведкі выяўлена, што адбылося загаранне маёмасці на плошчы 14 кв.м. у жылым пакоі трохпакаёвай кватэры, якая належыць 63-гадовай пенсіянерцы, - удакладніў Дэмбоўскі. - Супрацоўнікамі МНС выратаваны сын гаспадыні кватэры 1978 г.н. (на момант пажару знаходзіўся ў калідоры падпаленай кватэры) з дыягназам: тэрмічны апёк полымем верхніх канцавін 1-3 ступеняў (2%), тэрмаінгаляцыйнай траўмай, апёк верхніх дыхальных шляхоў дастаўлены ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі».

З кватэр на вышэйшых паверхах у мэтах бяспекі давялося эвакуяваць жыхароў.

А 22:25 пажар быў патушаны. У выніку пажару пашкоджаная мэбля, аконная рама, пасцельныя рэчы, закураная кватэра.

Ужо пасля ліквідацыі пажару па медыцынскую дапамогу звярнуліся гаспадыня кватэры і яе ўнучка Алена, навучэнка 1 класа адной са сталічных школ. З папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» яны абедзве шпіталізаваныя ў лякарню для абследавання.

«Як высветлілася, маці з сынам жывуць на гэтым адрасе ўдваіх, унучка была ў гасцях, - удакладніў афіцыйны прадстаўнік МНС. - Са слоў суседзяў яны характарызуюцца станоўча. Прычыну пажару трэба выявіць экспертам»

Аўтаномнымі пажарнымі інфарматарамі кватэра не была абсталяваная. У адваротным выпадку пажар АПІ выявіў бы на ранняй стадыі і дазволіў бы не дапусціць гэтакіх цяжкіх наступстваў.

«Варта памятаць, што пажар не дзеліць людзей на шчасных і не шчасных, - рэзюмаваў Дэмбоўскі. - Усялякае грэбаванне правіламі бяспекі нясе аднолькавую пагрозу для ўсякага чалавека незалежна ад ягоных звычак і сацыяльнага статусу».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках