29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі могуць папоўніць «спіс Магніцкага»

19
Беларускія чыноўнікі могуць папоўніць «спіс Магніцкага»

Сэнатары ЗША гатовыя пашырыць сферу ўжывання «закона Магніцкага».

Санкцыі могуць быць ужытыя і ў дачыненні да чыноўнікаў Украіны і Беларусі, піша «Росбалт».

Былы ўкраінскі дэпутат Астап Семерак у інтэрв'ю «Зеркало недели» паведаміў, што першапачаткова Сэнат ЗША меў намер распаўсюдзіць дзеянне гэтага закона на ўсіх чыноўнікаў усялякай краіны свету, якіх падазраюць у сур'ёзных парушэннях правоў чалавека. Аднак ім давялося звузіць спіс з суб'ектыўных прычын: шмат якія сярэднеазіяцкія краіны з'яўляюцца важнымі партнёрамі ЗША ў афганскай кампаніі. Такім чынам, для Злучаных Штатаў найбольш мэтазгодна ўжыць захады супраць дзяржаўных службоўцаў Украіны, Расеі і Беларусі.

Акрамя гэтага, Семерак адзначыў, што ў падыходзе амерыканцаў да «закону Магніцкага» адбылася эвалюцыя. Замест спісу канкрэтных асобаў быў прапісаны спіс крытэраў, парушэнне якіх прычыняецца да санкцый. Яны апісваюць дзеянні або бяздзейнасць прадстаўнікоў улады, з прычыны якіх правы і свабоды той ці іншай асобы значна абмяжоўваюцца.

«Так, цяпер разглядаецца пытанне аб падпаданні пад гэтыя крытэры ўсіх дэпутатаў Дзярждумы РФ, якія галасавалі за закон аб забароне ўсынаўлення расейскіх дзяцей амерыканцамі», - заявіў Семерак.

Палітык мяркуе, што ўкраінскія і беларускія чыноўнікі могуць папоўніць «спіс Магніцкага» ўжо ў гэтыя паўгода.

Амерыканскі закон уводзіць візавыя санкцыі ў дачыненні да расейцаў, якія маюць дачыненне, на думку кангрэсмэнаў, да парушэнняў правоў чалавека, у прыватнасці да загубы ў 2009 годзе ў следчым ізалятары кансультанта інвестфонда Hermitage Capital Management Сяргея Магніцкага.

Закон, прыняты Дзярждумай у адказ на амерыканскі «акт Магніцкага» і вядомы як «закон Дзімы Якаўлева», які забараняе ўсынаўленне сірот грамадзянамі ЗША, увайшоў у дзеянне з 1 студзеня 2013 года. Законам, у прыватнасці, уводзіцца забарона на ўсынаўленне расейскіх дзяцей грамадзянамі ЗША, а таксама на дзейнасць на тэрыторыі Расеі органаў і арганізацый для падбору і перадачы дзяцей амерыканцам.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках