28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыйскія інвестыцыі ў дыктатуру

24
Аўстрыйскія інвестыцыі ў дыктатуру

Аўстрыя з'яўляецца найбуйнейшым інвестарам з ЕЗ у рэальны сэктар эканомікі Беларусі

Якія галіны прывабілі ўвагу аўстрыйскіх бізнэсоўцаў у апошняе дзесяцігоддзе?

Сярод еўрапейскіх дзяржаў, бізнэс якіх у сваёй большасці асцерагаецца інвеставаць у Беларусь, Аўстрыя вылучаецца як краіна, чый уклад у беларускую эканоміку дастаткова высокі, піша «Заўтра тваёй краіны».

Паводле вынікаў 2011 дзель Аўстрыі ў агульнай суме замежных інвестыцый у беларускую эканоміку склала 5,1%, што дазволіла гэтай краіне ўвайсці ў чацвёрку найбуйнейшых інвестараў пасля Расеі (звыш 50%), Вялікабрытаніі (23,3%) і Кіпра (6,6 %).

Паводле апошніх звестак за 2012 год, якія апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт, у студзені-верасні Аўстрыя захоўвае чацвёртае месца ў сумах паступленняў сродкаў з-за мяжы. Асноўнымі былі інвестары з Расеі (41,8%), а таксама Вялікабрытаніі (28,2%) і Кіпра (6,9%). Дзель Аўстрыі ў скарбонцы крыху знізілася (4,8%), але краіна з'яўляецца ключавым інвестарам у рэальны сэктар эканомікі Беларусі.

У 2012 годзе было абвешчана пра два новыя буйныя праекты, у якіх прымаюць удзел аўстрыйскія кампаніі - выраб будматэрыялаў, укараненне новых будаўнічых тэхналогій і стварэнне электроннай сістэмы для платных аўтадарог. Яны ўвайшлі ў топ-7 самых значных інвестыцыйных праектаў, якія рэалізаваныя за апошнія гады аўстрыйскімі кампаніямі ў беларускай эканоміцы.

«Купала»

Адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх страхоўшчыкаў Vienna Insurance Group прыйшоў на беларускі рынак у 2002 годзе, купіўшы дзель у «Купале». Пазней аўстрыйцы ўвайшлі ў іншую страхавую кампанію - «Вікторыя». Два гады таму «Купала» і «Вікторыя» былі аб'яднаныя пад брэндам «Купала».

Паводле вынікаў за студзень-лістапад 2012 года кампанія займала 9-е месца ў рэйтынгу беларускіх страхавых кампаній паводле атрыманых унёскаў.

«Прыёрбанк»

Найбуйнейшы прыватны банк у беларускай банкаўскай сістэме ўваходзіць у склад Raiffeisen Bank International. У гэтым годзе спаўняецца 10 гадоў гэтаму праекту, у агулам «Прыёрбанк» каштаваў аўстрыйцам больш за 70 млн еўра - гэта адна з пяці найбуйнейшых угод зліцця і паглынання на беларускім рынку за апошняе дзесяцігоддзе.

Паводле вынікаў 3-га квартала 2012 года «Прыёрбанк» займаў 4-е месца паводле капіталу (4,44% у агульнай суме) і паводле прыбытку (11,22%) і 6-е месца паводле актываў (4,5%).

«Вэлком»

Адзін з двух аператараў сотавай сувязі Беларусі стаў уласнасцю аўстрыйскага холдынгу Telekom Austria у 2008 годзе. Аўстрыйцы купілі яго ў кіпрскай кампаніі SB Telecom, якая да гэтага стала ўласнікам дзяржаўнай дзелі ў аператары.

Угода, якая ацэньваецца ў суму большую за 1 млрд даляраў, займае другое месца пасля куплі «Газпромам» «Белтрансгазу».

Strabag

Вядомы аўстрыйскі будаўнічы канцэрн рэалізуе ў Беларусі некалькі праектаў і разглядае магчымасць удзелу ў новых галінах.

Па-першае, аўстрыйцы ўвялі ў эксплуатацыю смеццеперапрацоўчы завод у Берасці, па-другое, стварылі інжынерны і вытворчы цэнтр для вырабу абсталявання ў Менску.

Strabag таксама мае кантракт на суму 28 млн еўра на будаўніцтва біягазавых установак пад Менскам, і разглядаецца ў якасці магчымага выканаўцы на будаўніцтва другога Менскай аўтамабільнага кальца.

«Кронаспан»

Агульная сума інвестыцый у праекты лясной галіны, якія прадугледжваюць стварэнне двух комплексаў глыбокай перапрацоўкі драўніны, ацэньваецца ў суму большую за 250 млн еўра.

Першы з іх Kronospan Holding рэалізуе ў Смаргоні, дзе будуць выпускацца драўняна-габлюшкавыя пліты і падлогавае пакрыццё.

Другі праект з 2013 года стартуе ў Магілёве, дзе аўстрыйская кампанія пабудуе яшчэ адзін завод драўняна-габлюшкавых пліт.

Kapsch TrafficCom

У пачатку 2012 года кампанія Kapsch TrafficCom падпісала з Беларуссю інвестыцыйную дамову, згодна з якой возьме на сябе стварэнне нацыянальнай электроннай сістэмы спагнання аплаты за праезд па дарогах Беларусі.

Дакументамі прадугледжана пакрыццё новай сістэмай сеткі аўтадарог працягласцю 2,7 тыс. км, кошт кантракту складае 267 млн еўра.

Плануецца, што эксплуатацыя першай чаргі новай сістэмы пачнецца 1 ліпеня 2013 года.

VST Group

Гэта аўстрыйскі інвестар, які з'яўляецца часткай дэвэлопарскага холдынгу Eyemaxx Group, з нядаўніх часоў прасоўвае ў Беларусі новыя тэхналогіі ў будаўніцтве і новыя матэрыялы.

Часткі няздымнай апалубкі ўжо вырабляюцца ў Берасці і Магілёве, у Магілёве будуюцца дамы паводле новай тэхналогіі. У мінулым годзе аўстрыйцы са сваім беларускім партнёрам - «Белзамежбудам» пачалі будаўніцтва ў Крычаве завода па выпуску цэментна-габлюжкавых пліт, аднаго са звяна тэхналогіі. Сума інвестыцый у праект складае больш за 30 млн еўра.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках