28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жорсткае забойства дзіцяці ў Жодзіне

112
Жорсткае забойства дзіцяці ў Жодзіне

У Жодзіне двухгадоваму дзіцяці перарэзалі горла.

Аб здарэнні паведаміў фельчар жодзінскай хуткай дапамогі, паведамляе БелаПАН.

Яго накіравалі канстатаваць смерць двухгадовага дзіцяці. Аднак прыехаўшы на месца здарэння, нават дасведчаны фельчар зазнаў шок.

«Калі прыехаў на выклік пабачыў жах, які не ўбачыш у найстрашнейшым фільме жахаў. Мае калегі 2 фельчары спыняюць крывацёк ў мужчыны. На падлозе ляжыць жанчына. Побач ляжыць дзіця з перарэзанай шыяй. Што ў гэты момант адчувае медработнік? Кроў стыне, цела мярцвее, валасы сівеюць ... А 2.46 я канстатаваў смерць дзіцяці.

Мае калегі зазналі яшчэ большае ўзрушэнне. Калі ўвайшлі ў кватэру, іх сустрэў звер у чалавечым абліччы, які трымаў мёртвае дзіця за ножку і біў аб падлогу. Што ў гэты момант перажылі мае маладыя калегі толькі богу вядома», - сказаў ён.

Паводле папярэдніх звестак, у кватэры жанчыны 1959 года нараджэння сужыцель 1969 года нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, забіў нажом яе ўнука. Падазраваны затрыманы.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках