24 красавiка 2024, Серада, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская мова і гісторыя скараюць мабільны інтэрнэт

9
Беларуская мова і гісторыя скараюць мабільны інтэрнэт

Мабільныя дадаткі на беларускай мове, прысвечаныя помнікам гісторыі роднага краю, увайшлі ў тройку пераможцаў конкурсу ад «Вэлком».

Аўтары атрымалі 5 тысяч даляраў.

Кампанія энтузіястаў стварыла мабільныя праграмкі для падарожнікаў-аматараў. Гэта не проста карта з адзначанымі на ёй славутасцямі і суправаджальнай інфармацыяй. Як распавёў «Ежедневнику» аўтар праекта Максім Яфімаў, праграмка дазваляе вызначыць бліжэйшыя да месцазнаходжання карыстальніка аб'екты гістарычнай архітэктуры.

Цяпер база змяшчае інфармацыю аб 300 помніках гісторыі. Бліжэйшым часам праграма будзе дапоўненая яшчэ 2 тысячамі пунктаў.

Асноўная разынка гэтай праграмы - гэта праца ў фонавым рэжыме, «Вы едзеце на самаходзе, напрыклад, у Гарадзенскую вобласць. І калі на шляху вы апынаецеся недалёка ад нейкага цікавага месца, то праграма вам паведамляе»- тлумачыць Максім Яфімаў.

«Я напісаў праграму, а збор інфармацыі аб гістарычных аб'ектах і пераклад яе на беларускую мову зрабіў мой аднакласнік, ён скончыў гістфак», - распавядае малады праграміст.

Кампанія «Вэлком» у рамках конкурсу праграм для Android надала гэтаму праекту другое месца, выбраўшы яго з 43 прэтэндэнтаў. У якасці ўзнагароды распрацоўнікі атрымалі 4 тысячы даляраў.

Сацыяльнай скіраванасцю і лакалізацыяй адрозніваецца праект удзельніка, што заняў першае месца – праграма GreenMap Belarus. Дадатак дазваляе карыстальнікам на карце знайсці месца збору розных відаў другаснай сыравіны - паперы, пластыка, батарэек і лямпачак і нават старога адзення. Інфармацыя аб пунктах паказвае маршрут, фатаграфіі аб'ектаў і статыстыку аб прыёме сыравіны.

Карыстальнікі пасля аўтарызацыі могуць самі дадаваць на карту новыя пункты. За дакладнасцю інфармацыі сочыць мадэратар.

Ад распрацоўніка GreenMap Belarus Сяргея Садоўнікава стала вядома, што праект пачаў існаваць у выглядзе сайта. Ідэя стварэння карты, дзе адзначаныя пункты здачы адкідаў, належыць Цэнтру экалагічных рашэнняў Беларусі. Арганізацыя папрасіла Сяргея Садоўнікава дапамагчы ім са стварэннем сайта. Пазней для ўдзелу ў конкурсе «Велком» ён стварыў мабільную версію.

«Мы б хацелі, каб людзі не выкідвалі смецце на сметнішчы, - кажа пераможца. - Шмат ад каго мне даводзілася чуць, што ў нас зборам адкідаў ніхто не займаецца або такіх пунктаў мала. На самай справе, толькі ў Менску, па-мойму, існуе каля 270 пунктаў прыёму другаснай сыравіны».

Распрацоўнікі гэтай праграмы атрымалі ад мабільнага аператара 5 тысяч даляраў і паездку ў швейцарскі офіс Google.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках