29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Быхаўскага апазіцыянера адмаўляюцца браць на працу

13
Быхаўскага апазіцыянера адмаўляюцца браць на працу

Вось ужо цягам некалькіх месяцаў актывіст з Быхава Арцём Антонаў не можа ўладкавацца на працу ў родным горадзе пасля заканчэння службы ў войску.

Падставы для адмовы ў працаўладкаванні ў розных арганізацыях называюць самыя розныя, аднак у прыватных размовах кажуць зусім іншае - не возьмем, таму што не хочам праблем у стасунках з мясцовай уладай, піша ПЦ «Вясна».

Справа ў тым, што Арцём Антонаў актыўна ўдзельнічае ў грамадскай дзейнасці ў Быхаўскім раёне, увесь час распаўсюджвае разнастайныя інфармацыйныя ўлёткі, нумары незалежнай газеты «Стары замак». Тут важна і тое, што бацькам дваццацігадовага Арцёма Антонава з'яўляецца вядомы Быхаўскі пісьменнік і журналіст, старшыня раённай арганізацыі партыі і Руху БНФ «Адраджэньне» Сяргей Антонаў, які праз свае крытычныя артыкулы ў розных СМІ ў адрас мясцовай «вертыкалі» мае з ёй вельмі складаныя стасункі .

«Што казаць, калі ў некаторых арганізацыях у сына адразу ж пытаюцца: вы сын Сяргея Валянцінавіча? І пасля атрымання станоўчага адказу, адразу ж паведамляюць, што працы для яго няма, - распавядае Сяргей Антонаў. - Наогул, гісторыя гэтая доўжыцца ўжо даволі даўно . Яшчэ ў анкеце прызыўной камісіі Арцём напісаў, што з'яўляецца сябрам Партыі БНФ. Пасля гэтага вайсковы камісарыят адмовіў яму ў накіраванні на курсы кіроўцы аўтамабіля, у той жа час дваіх іншых ахвотных вучыцца на кіроўцу ваенкамат адправіў без усялякіх праблем. Арцём усё ж здолеў дамагчыся накіравання ад раённага цэнтра занятасці, ён скончыў курсы і атрымаў пасведчанне кіроўцы катэгорый «В» і «С». Аднак служыць быў накіраваны чамусьці ў вайсковую частку, дзе стаж кіроўцы зарабіць было немагчыма - у роту аховы».

Са службы ў войску Арцём Антонаў вярнуўся ў жніўні 2012 года.

«Пасля дэмабілізацыі Арцём адразу спрабаваў прайсці камісію, каб уладкавацца на працу ў ахоўную структуру Менскага метрапалітэна, - кажа Сяргей Антонаў. - Нягледзячы на паўтары гады службы ў адпаведнай вайсковай частцы, добрае здароўе і выдатныя характарыстыкі з месца службы, камісію ён не прайшоў праз псіхалагічную гутарку. Прычым вынікаў гутаркі мы чакалі не тыдзень-паўтары, як звычайна, а месяц.

Паспрабаваў уладкавацца ў якую-небудзь ахоўную структуру ў Быхаве, усе спробы былі безвыніковымі. Пасля гэтага я параіў яму паспрабаваць знайсці ў Быхаве хоць бы самую простую працу, якая заўсёды патрэбна - працу грузчыка. Прызнацца, я нават сам гэтага не чакаў - яму ўладкавацца на працу ў Быхаве нават грузчыкам выявілася немагчыма. Не бяруць ні ў дзяржаўныя, ні ў прыватныя арганізацыі, прычыны для адмовы выдумляюць самыя розныя»...

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках