20 красавiка 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі амбасадар не ведае назвы краіны, у якой працуе?

95

Афіцыйная шыльда на рэзідэнцыі Аляксандра Сурыкава на вуліцы Камуністычнай у Менску інфармуе, што нашая краіна называецца па-руску «Республика Белоруссия».

У той жа час найменне на беларускай мове напісана «Рэспублiка Беларусь», піша TUT.by.

Цікава, што такое розначытанне тычыцца толькі рэзідэнцыі амбасадара на Камуністычнай. На самой амбасадзе Расейскай Федэрацыі, якая знаходзіцца на вуліцы Новавіленскай, назва нашай краіны пададзеная як «Рэспубліка Беларусь».

Афіцыйны каментар з гэтай нагоды ў работнікаў амбасады атрымаць пакуль не ўдалося, а вось неафіцыйна яны паведамілі, што паліраваная шыльда з жоўтага металу на рэзідэнцыі амбасадара зробленая зусім не ў Расеі - яе выраб замовілі ў беларускай фірме, а пасля толькі ўсталявалі тое, што яна адліла і даслала.

Цікава таксама, што расейскія спецыялісты ў галіне філалогіі, у адрозненне ад простых людзей і нават, як высветлілася, дыпламатаў, маюць у пытанні назвы нашай краіны меркаванне цалкам адназначнае. Так, у прыватнасці, з адказу Інстытута расейскай мовы Расейскай акадэміі навук, накіраванага ў свой час у адрас кампаніі «Яндэкс», вынікае: «Беларусь, разам з найменнем Рэспубліка Беларусь, - афіцыйная назва дзяржавы, зафіксаваная ў дакументах на расейскай мове. Такім чынам , ва ўсіх афіцыйных установах і афіцыйных тэкстах можна рэкамендаваць выкарыстоўваць назву Беларусь (або Рэспубліка Беларусь). Беларусія - неафіцыйнае найменне. Яно ўжываецца пераважна ў бытавой сферы стасункаў.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках