19 красавiка 2024, Пятніца, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэрвеньскі рынак у Менску закрыюць з 1 лютага

17
Чэрвеньскі рынак у Менску закрыюць з 1 лютага

Чэрвеньскі рынак у Мінску закрываецца з 1 лютага, прадпрымальнікі на працягу месяца павінны пераехаць на новую пляцоўку.

Аб гэтым БелТА паведаміў намеснік старшыні камітэта эканомікі Меінгарвыканкама - начальнік управы прадпрымальніцтва Іван Яфімаў.

Будаўнікі абяцаюць да канца студзеня скончыць работы на новай пляцоўцы на месцы былога разваротнага тралейбуснага кола на скрыжаванні вуліцы Маякоўскага і завулка Маякоўскага (недалёка ад Лошыцкага парку). Кампанія «Нямігаэкспартбуд» ужо выканала значныя аб'ёмы работ, заканчваецца мантаж гандлёвых павільёнаў, унутранае аздабленне будынкаў.

Што да «Чэрвеньскага пасажу», размешчанага побач з рынкам, то днямі на сустрэчы ў Менгарвыканкаме дасягнутая дамоўленасць аб працягу яго работы да 1 сакавіка. Гэта звязана з негатовасцю пляцоўкі для пераезду прадпрымальнікаў (месца для размяшчэння не вызваленае прыватным уладальнікам).

На цяперашнім месцы рынка прадугледжваецца будаўніцтва шматфункцыйнага грамадска-справовага і гандлёва-забаўляльнага комплексу. Інвестарам выступае іранская кампанія Didas. Адпаведны інвестыцыйны кантракт паміж ЗАТ «Дыдас Інтэрнэшнл Груп» (Іран) і Менгарвыканкамам падпісаны ў лютым 2011 года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках