18 красавiка 2024, Чацвер, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі на мяжы з Польшчай

7
Чэргі на мяжы з Польшчай

На польска-беларускай мяжы - зноў кіламетровыя чэргі.

Выезду з Польшчы ў Карошчыне грузавыя аўтамабілі чакаюць 20 гадзін. 12 і 16 гадзін чакаюць адпаведна ў Баброўніках і Кузніцы. Пра гэта паведаміла прэс-афіцэрка Падляшскай памежнай аховы Ганна Врона.

«Чэргі ў Кузніцы і Баброўніках - толькі на выезд з краіны. Стаяць толькі фуры. У Кузніцы для іх праезд цераз мяжу займае 12 гадзін. У Баброўніках - 16 гадзін. За папярэднюю змену праз Кузніцу прайшло 230 грузавікоў, а праз Баброўнікі - 290. Звычайна за змену ў адзін бок праз мяжу праходзіць прыкладна каля 200 грузавікоў», - сказала яна «Радыё Рацыя».

Як паведаміла прэс-сакратарка, чарга грузавікоў на польска-беларускай мяжы памяншаецца, і, калі не перашкодзіць надвор'е, магчыма, чэргі стануць меншымі ўжо ў сераду. Чарга легкавых самаходаў на выезд з Польшчы ўзнікае пераважна ўвечары. На ўезд у Польшчу - раніцай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках