19 сакавiка 2024, aўторак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП патрабуюць скасавання новага закона аб дзіцячых дапамогах

53
ІП патрабуюць скасавання новага закона аб дзіцячых дапамогах

З 1 студзеня гэтага года ўвайшоў у дзеянне новы закон "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей".

У адпаведнасці з ім дапамога для догляду за дзіцем да 3 гадоў цяпер налічваецца адпаведна сярэдняму заробку ў краіне і складае крыху больш за 1.400.000 рублёў. Таксама ў законе з'явілася новае абмежаванне: рамеснікі, індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты і натарыусы атрымліваюць толькі 50% ад сумы дапамогі, а мамы дзяцей-інвалідаў цалкам пазбаўляюцца права атрымліваць дапамогу, калі яны займаюцца рамяством.

Мамы, якіх афіцыйна пазбавілі магчымасцяў легальна падпрацаваць, пастанавілі не маўчаць і выказацца. Хвалю абурэння новым падыходам да выплат паднялі карыстальнікі форуму беларускіх рамеснікаў, піша onliner.by.

"Мы і так з'яўляемся досыць неабароненым ва ўсіх сэнсах пластом насельніцтва, а тут яшчэ і закон, які ўдарыў не толькі па мамам у прыватнасці, але і па прэстыжу дзяржавы ў цэлым: бо рамеснікі - гэта не проста людзі, якія маюць хобі (пра заробак з рамесніцтва казаць не даводзіцца, у нас у краіне пакуль яшчэ не склалася паважлівае стаўленне да ручной працы, гэта хобі і творчасць, а не спосаб зарабіць), гэта яшчэ і тыя, хто адраджае беларускі фальклор і побыт, гісторыю і паказвае гэта ў сваіх працах новаму пакаленню, замежнікам, якія з захапленнем разглядаюць вырабы беларускіх майстрых, - піша Антаніна Елісеева. - Гэта людзі, якія ўдзельнічаюць у беларускіх і замежных выставах, прадстаўляючы нашу краіну, паказваючы яе самабытнасць і індывідуальнасць. Дзяржава павінна падтрымліваць такія імкненні, а не секчы пры каранях, выдаючы такія законы. Бо шмат якія рамеснікі і найбольш таленавітыя майстрыхі сталі такімі менавіта пасля дэкрэтных адпачынкаў”.

"Гэты закон замест падтрымкі актыўнасці маці-рамесніц ды іншых, якія спрабуюць дапамагчы ў матэрыяльным забеспячэнні сям'і (пры гэтым асплачваючы дзяржаўны падатак за рэгістрацыю ў якасці рамесніка), прымушае здавольвацца грашыма, якія не могуць забяспечыць нармальнага і годнага жыцця", - выказвае сваё меркаванне Наталля Масюкевіч.

Таксама мамы асцерагаюцца, што навіна можа спрычыніцца да павелічэння колькасці абортаў у краіне.

На сёння сабрана ўжо 2 000 подпісаў.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках