banner1 banner1 banner1

29.01.2013

Шведскія пілоты атрымалі прэмію Хартыі'97 важная навіна фатаздымкі 60

0:01, — Палітыка

Шведскія пілоты атрымалі прэмію Хартыі'97

Томас Мазэці, Ханна Фрэй і Пэр Кромвэл сустрэліся з рэдактарам charter97.org Наталляй Радзінай у шведскім горадзе Мальме.

Шведы сталі лаўрэатамі Нацыянальнай прэміі Хартыі'97 у галіне абароны правоў чалавека за 2012 год.

Рызыкуючы жыццём, супрацоўнікі шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total Томас Мазэці, Пэр Кромвэл і Ханна Фрэй здзейснілі палёт у астатнюю дыктатуру Еўропы, каб падтрымаць тут незалежных журналістаў, якія пераследуюцца.

Бясстрашнасць шведаў узрушыла свет. У любы момант іх маленькі лёгкаматорны самалёт мог быць збіты і тады шведскія энтузіясты немінуча загінулі б. На шчасце, палёт прайшоў удала. Заўзятыя смельчакі скінулі над Менскам ды Івянцом сотні плюшавых медзведзянят з цыдулкамі «У падтрымку свабоды слова ў Беларусі».

Лукашэнка ледзь не ашалеў злосці. Уся ягоная хвалёная вайсковая «моц» сталася аб’ектам кпінаў. Паляцелі галовы генералаў, было, зачынена пасольства Швецыі ў Менску. Пра Беларусь загаварылі вядучыя тэлеканалы і газеты планеты, як аб краіне, дзе пераследуюць апазіцыю і дзе дыктатар настолькі слабы, што баіцца нават плюшавых медзведзянят.

Уручаючы прэмію Мазэці, Фрэй і Кромвэлу, Наталля Радзіна адзначыла, што прэмія Хартыі'97 была заснаваная ў 1998 годзе, і за 15 гадоў пілоты сталі першымі замежнікамі, якія яе атрымалі за мужнасць, праяўленую ў барацьбе за правы чалавека ў Беларусі.

Самі супрацоўнікі рэкламнага агенцтва Studio Total не ўважаюць сябе за герояў. «Гэта вы героі ў Беларусі, - сказалі яны на сустрэчы з рэдактарам charter97.org. - Мы рызыкавалі ўсяго гадзіну, а вы жывяце пры дыктатуры кожны дзень цягам амаль 19 гадоў».

Такое адчуванне, што яны да гэтага часу не ўсведамляюць, што іх маглі забіць падчас палёту ў Беларусь.

Пры гэтым, шведы добра разумеюць: Беларусь - хоць і астатняя дыктатура Еўропы, але, як ні парадаксальна, не толькі ў свеце, але і нават у самой Еўропе, ёй не надаецца належнай увагі, і лёс беларускага народа мала хвалюе еўрапейскіх палітыкаў. Таму простыя шведы і пастанавілі зладзіць «плюшавы дэсант».

Як гаварылася ў прэс-рэлізе агенцтва Studio Total, сваю акцыю яны арганізавалі «у знак падтрымкі сайта charter97.org і незалежных СМІ Беларусі».

На пытанне, чаму, у першую чаргу, у падтрымку charter97.org, шведы адказваюць калектыўна (Ханна, Томас і Пэр наогул на ўсе пытанні імкнуцца адказваць разам, як быццам пацвярджаючы тым самым - яны адна каманда):

«Таму што для нас Хартыя'97 - гэта сімвал барацьбы за свабоду слова, - кажуць яны. Мы наогул спачатку хацелі скідаць над Беларуссю газеты з праўдзівымі навінамі, напрыклад, «Хартыю'97», але потым даведаліся, што ў вас праходзілі акцыі пратэсту з мяккімі цацкамі і пастанавілі скінуць над краінай медзведзянят. Мы таксама шмат чыталі пра Вас, Наталля, і нас вельмі ўразіла ваша гісторыя».

Аб будучых акцыях у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі шведы кажуць Асцярожна: «Мы не можам афішаваць нашы будучыя акцыі, але нас хвалююць лёсы беларусаў», - кажуць яны.

Наталля Радзіна нагадала Томасу Мазэці, што ў верасні 2012 года ён заявіў, што Лукашэнку засталося знаходзіцца ва ўладзе ўсяго 14 месяцаў. «Паводле законах цыклічнага развіцця падзей, нешта ў Беларусі павінна адбыцца вясной, а восенню ўлада Лукашэнка вельмі моцна пахіснецца», - упэўнены шведскі пілот.


Напісаць каментар (60)


Навіны
па тэме

Экспарт

Loading...

          Новости партнеров


Loading...



Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  28.08.14  29.08.14
EUR13 730,0013 760,00
USD10 420,0010 420,00
RUB288,50287,50

Меркаванне


Гибридная война в эфире

Гибридная война в эфире

Виктор Леденев

Сезон палявання на ведзьмакоў абвешчаны датэрмінова

Сезон палявання на ведзьмакоў абвешчаны датэрмінова

Уладзімір Халіп

Арбуз на ус

Арбуз на ус

Дмитрий Растаев

Верю в народ

Верю в народ

Олег Волчек

Разрыв мозга

Разрыв мозга

Александр Томкович

Надвор'е ў Беларусі

   29.08   30.08 
Брэст Ясно+21
+12
Небольшая облачность+22
+12
Віцебск Возможен дождь+17
+10
Дождь+17
+6
Гомель Небольшая облачность+19
+9
Небольшая облачность+22
+9
Гродна Ясно+21
+9
Небольшая облачность+21
+11
Мінск Небольшая облачность+18
+8
Небольшая облачность+21
+8
Магілёў Небольшой дождь+17
+9
Ясно+19
+8



Учора на сайце:

наведвальнікаў 421123
праглядаў 2471947

Папулярныя навіны

Калона расейскіх войскаў уварвалася на тэрыторыю Украіны і пайшла на Марыупаль (87583)

25.08, 10:30, — Украіна

Людміла Пуціна пра экс-мужа: Вампір, які высмактаў усе сокі (80687)

23.08, 13:55, — Палітыка

Пскоўскія дэсантнікі адправіліся ў Данбас пасля параду ў Менску (78677)

23.08, 21:50, — Украіна

Змяніўся ў твары: як Парашэнка сустрэў Пуціна (77550)

26.08, 17:16, — Палітыка

Менская сустрэча стала катастрофай для Парашэнкі (68599)

28.08, 15:35, — Украіна

Абрабаванне па-расейску: што павезлі КамАЗы Пуціна з Данбаса (64422)

24.08, 11:20, — Украіна

Террористка из Борисова погибла под Еленовкой (Фото) (57202)

27.08, 0:37, — Украіна

«Канвой Пуціна» вывозіць абсталяванне вайсковых заводаў Данбаса (54900)

23.08, 13:33, — Украіна

У цэнтры Кіева падстрэлілі высокапастаўленага вайскоўца (53893)

28.08, 12:50, — Украіна

Петр Порошенко: Войска РФ вторглись в Украину (53224)

28.08, 13:01, — Украіна

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: