29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дыктатара Гватэмалы судзяць за генацыд

2
Экс-дыктатара Гватэмалы судзяць за генацыд

Суд у Гватэмале пастанавіў судзіць былога кіраўніка краіны Эфраіна Рыаса Монта паводле справе аб генацыдзе індзейцаў.

Усе 13 апеляцый абароны 86-гадовага генерала былі адхіленыя, паведамляе ВВС.

Эфраіна Рыас Монта, які знаходзіцца амаль год пад хатнім арыштам, абвінавачваюць у злачынствах супраць чалавечнасці падчас карнай вайсковай аперацыі супраць прадстаўнікоў народа майя ў 1982-1983 гадах.

Суддзя знайшоў дастатковыя доказы датычнасці вайсковага лідара да забойства 1700 чалавек. Старана абвінавачвання сцвярджае, што Монт, які кіраваў краінай як военачальнік цягам 17 месяцаў, ведаў аб злачынствах вайскоўцаў, але нічога не зрабіў, каб іх спыніць.

Тады войска фактычна сцерла з твару Зямлі сотні вёсак, жыхары якіх падазраваліся ў падтрымцы левых паўстанцаў

Эфраін Монт знаходзіўся ва ўладзе ў Гватэмале падчас грамадзянскай вайны 1980-х гадоў.

Монт - першы экс-прэзідэнт, якога лацінаамерыканскі суд абвінавачвае ў генацыдзе. Кіраўнік вайсковай выведкі Хасэ Маурысіё Радрыгэс таксама паўстане перад судом паводле аналагічных абвінавачванняў.

Цягам некалькіх гадоў былі спробы судзіць Монта, але генерал валодаў статусам недатыкальнасці, пакуль знаходзіўся ва ўладзе цягам апошніх 12 гадоў, і не мог быць прыцягнуты да адказнасці.

У мінулым годзе ягоныя паўнамоцтвы на пасадзе кангрэсмэна скончыліся і Монта пасадзілі пад хатні арышт. Заснаваная ім правая партыя на мінулым тыдні змяніла назву, каб ададаліць сябе ад спадчыны мінулага.

Тры дэкады кровапраліцця

Пастанова суда аб пачатку працэсу - важная перамога для праваабаронцаў, якія дамагаліся гэтага з тых часоў, як скончылася грамадзянская вайна ў 1996 годзе.

За 36 гадоў канфлікту загінулі або былі прызнаныя зніклымі без вестак каля 200 тыс. чалавек.

17 месяцаў кіравання Монта ў 1982-83 гадах - самыя кровапралітныя ў вайне, тады былі ўчыненыя самыя страшныя за ўсю гісторыю канфлікту масавыя забойствы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках