25 красавiка 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе ў Берасці мог выбухнуць снарад ад гранатамёта

6
На заводзе ў Берасці мог выбухнуць снарад ад гранатамёта

Фрагменты выбуховай прылады, што выбухнула на смеццеперапрацоўчым заводзе ў Берасці, адпраўленыя ў Менск на экспертызу.

Пра гэта паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у аўторак намеснік начальніка Берасцейскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Шулькін.

"Пакуль няма дакладнай інфармацыі, што выбухнула. Можна меркаваць, што мог выбухнуць набой ад гранатамёта. Прызначаная выбуховатэхнічная экспертыза, яна праводзіцца спецыялістамі ў Менску. Працэс доўгі", - сказаў Шулькін.

"У адпаведнасці з тлумачэннямі пленума Вярхоўнага суда Беларусі, выбуховымі прыладамі трэба прызнаваць прызначаныя да выбуху пэўныя вырабы, вырабленыя прамысловым і самаробным спосабам, якія маюць у сабе выбуховае рэчыва і прыстасаванне для правядзення выбуху. Пад гэта падыходзіць і граната, і, як мы мяркуе, набой ад гранатамёта", - растлумачыў прадстаўнік СК.

Разам з тым, адзначыў ён, "казаць дакладна пра тое, што менавіта выбухнула, рана".

"Думаем - набой ад гранатамёта. Пра версіі здарэння таксама казаць не варта. Спрабуем устанавіць злачынцу, якім чынам яно (выбуховае прыстасаванне) патрапіла на завод, з якой мэтай, - гэта ўстановіць следства", - сказаў Шулькін.

Нагадаем, у мінулую суботу на смеццеперапрацоўчым заводзе ў Берасці ад выбуху пры перагрузцы смецця пацярпелі двое рабочых, якія з траўмамі ніжніх канцавін былі дастаўлены ў шпіталь.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках