20 красавiка 2024, Субота, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Front Line Defenders: Праваабаронцы змагаюцца за выжыванне

1
Front Line Defenders: Праваабаронцы змагаюцца за выжыванне

Міжнародная арганізацыя надрукавала гадавую справаздачу, у якой апісваецца сітуацыя з праваабаронцамі ў 2012 годзе.

Сумная рэальнасць заключаецца ў тым, што, у той час як урады заяўляюць на міжнародных форумах аб іх падтрымцы ў галіне правоў чалавека і павазе да працы праваабаронцаў, на практыцы, праваабаронцы вымушаныя штодня змагацца за выжыванне, піша ПЦ "Вясна".

Звесткі справаздачы паказваюць, як свабодная прастора, у якой працуюць праваабаронцы, паступова звужаецца, калі іх асабісты аўтарытэт атакуецца шляхам паклёпніцкіх кампаній, спансаваных урадамі, дзе яны звычайна паказваюцца агентамі заходніх або замежных інтарэсаў. Увядзенне абмежавальнага заканадаўства, якое абмяжоўвае як іх дзейнасць, так і магчымасць атрымання міжнароднага фінансавання, таксама часта выкарыстоўваецца для таго, каб ускладніць іх працу.

Справаздача таксама падкрэслівае трывожна вялікую колькасць забойстваў праваабаронцаў і той факт, што выпадкі фізічнага нападу былі зарэгістраваныя толькі з боку Front Line Defenders у 28 краінах. Справаздача складзеная на аснове працы Front Line Defenders у падтрымку праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў сітуацыі небяспекі. У 2012 годзе Front Line Defenders апублікаваў 287 тэрміновых зваротаў аб 460 праваабаронцах, якія працуюць у 69 краінах; выдаў 267 грантаў для бяспекі і навучыў 358 праваабаронцаў. У агульнай колькасці, больш за 1150 праваабаронцаў атрымалі карысць у выніку падтрымкі Front Line Defenders у галіне бяспекі ў 2012 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках