23 красавiка 2024, aўторак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над кіроўцам «Паршэ Каёна» распачнецца 11 лютага

60
Суд над кіроўцам «Паршэ Каёна» распачнецца 11 лютага

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да кіроўцы «Паршэ-Каёна», які задушыў 13 лістапада 2012 года трэцякласніка, пачнецца ў судзе Фрунзенскага раёна 11 лютага.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пракуратуры Менска, прадстаўнік якой будзе падтрымліваць дзяржаўнае абвінавачванне.

Кіроўцу інкрымінуецца ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што прывяло праз неасцярожнасць да смерці чалавека).

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачанага - утрыманне пад вартай.

Нагадаем, абвінавачаны некалькі разоў накіроўваў хадайніцтва аб змене яму меры стрымання са знаходжання пад вартай на больш мяккую, але суд у гэтым адмовіў.

Праведзены 20 лістапада следчы эксперымент паказаў, што кіроўца дарагога аўтамабіля мінімум за дзве секунды да трагедыі меў аб'ектыўную магчымасць бачыць дзіцяці.

Пасля гібелі трэцякласніка ў адстаўку падалі намеснік начальніка менскай Дзяржаўтаінспекцыі Канстанцін Страх і начальнік ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Юрый Жыхараў. Сваіх пасадаў таксама пазбавіліся старшыня камітэта адукацыі Менгарвыканкама Уладзімір Шчэрба і начальнік управы адукацыі Фрунзенскага раёна Станіслаў Койпаш.

З раніцы 16 лістапада Менская Дзяржаўтаінспекцыя арганізавала дзяжурства сваіх супрацоўнікаў у кожнай навучальнай установе горада. Наспех шлагбаўмамі былі перакрытыя ўезды ў шмат якія навучальныя ўстановы сталіцы.

Учыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК, караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады абльо займацца пэўнай дзейнасцю.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках