25 красавiка 2024, Чацвер, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Рыбак возьме ўдзел у «Еўравізіі-2013»

12
Аляксандр Рыбак возьме ўдзел у «Еўравізіі-2013»

Пераможца «Еўравізіі» Аляксандр Рыбак зноў возьме ўдзел у «Еўравізіі», праўда гэтым разам, як кампазітар, аўтар слоў і скрыпач.

Нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак напісаў песню «I'm with you» для ўдзельніцы нацыянальнага нарвежскага адбору на «Еўравізіі» Ансафі Пэтэрсэн, паведамляе прэс-служба Рыбака. Нагадаем, сам музыка заняў першае месца на «Еўравізіі-2009», паведамляе «Еўрарадыё».

З 18-гадовай Ансафа Пэтэрсэн Рыбак пазнаёміўся на нарвежскім «Х-фактары», дзе спявачка заняла трэцяе месца ў 2010 годзе. Пасля гэтага Аляксандр запрасіў спявачку ў свой калядны канцэрт. Таксама ён праспяваў з дзяўчынай дуэтам кавэр на песню «Baby it's cold outside», якая ўвайшла ў альбом «Christmas Tales» у лістападзе 2012 года.

У Нарвегіі ўжо прайшоў паўфінал нацыянальнага адбору, дзе Ансафі выявілася відавочным лідарам. Фінал адбору адбудзецца 9 лютага. Акрамя аўтарства музыкі і слоў, Рыбак асабіста выконвае ў песні партыю скрыпкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках